Вывучаем родны край. Магілёўшчына-1
Адгадайце назвы гарадоў – раённых цэнтраў Магілёўшчыны.
Для даведкі.
1. У назве гэтага
горада:
а) чатыры зычныя літары і чатыры галосныя;
б) чатыры склады;
в) заканчваецца на дваццаць
восьмую літару алфавіта;
г) чацвёртая галосная паўтараецца два разы;
д) з яго літар можна
пабудаваць слова “лічы”;
е) як назоўнік, ужываецца
толькі ў форме множнага ліку;
ё) першая літара такая
ж, як і ў мужчынскім імені: ..арыс.
• Устаўце яе замест
кропак.
Яго герб. Бялынічы
2. У назве гэтага
горада:
а) шэсць зычных літар і дзве галосныя;
б) шэсць складоў;
в) заканчваецца на дванаццатую літару алфавіта;
г) першая
зычная паўтараецца два разы;
д) з яго літар можна
пабудаваць слова “край”;
е) як назоўнік,
адносіцца да мужчынскага роду, яго можна замяніць словам “ён”;
ё) першая літара такая
ж, як і ў мужчынскім імені: ..арыс.
• Устаўце яе замест
кропак.
Яго герб. Бабруйск
3. У назве гэтага
горада:
а) тры зычныя літары і дзве галосныя;
б) два склады;
в) заканчваецца на
дваццаць другую літару алфавіта;
г) рыфмуецца са словам
“дыхаў”;
д) з яго літар можна
пабудаваць слова “быў”;
е) як назоўнік, адносіцца
да мужчынскага роду, яго можна замяніць словам “ён”;
ё) першая літара такая
ж, як і ў мужчынскім імені: ..арыс.
• Устаўце яе замест
кропак.
Яго герб. Быхаў
4. У назве гэтага
горада:
а) чатыры зычныя літары і адна галосная;
б) адзін склад;
в) заканчваецца на дванаццатую літару алфавіта;
г) рыфмуецца
са словам “пуск”;
д) з яго літар можна пабудаваць слова “сук”;
е) як назоўнік,
адносіцца да мужчынскага роду, яго можна замяніць словам “ён”;
ё) першая літара такая ж,
як і ў жаночым імені: ..аліна.
• Устаўце яе замест
кропак.
Яго герб. Глуск
5. У назве гэтага
горада:
а) тры зычныя літары і дзве галосныя;
б) два склады;
в) заканчваецца на дзясятую літару алфавіта;
г) рыфмуецца
са словам “норкі”;
д) з яго літар можна
пабудаваць слова “рок”;
е) як назоўнік, ужываецца
толькі ў форме множнага ліку;
ё) першая літара такая
ж, як і ў жаночым імені: ..аліна.
• Устаўце яе замест
кропак.
Яго герб. Горкі
Адказы: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны з малой літары,
наадварот; іх парадак зменены): ўахыб, ксулг, ксйурбаб, ікрог, ычіныляб.
Залатое слова майго роду: пануры – пра таго, хто выглядае сумным, без
настрою, не ўступае ў размову з людзьмі.
Аднакаранёвыя словы: панурасць,
панура, панурысты, панурыцца.