Віктарына
Гарады нашай Гродзеншчыны
1. У назве гэтага
горада можна ўбачыць:
а) птушку;
б) прапанову;
в) жаночае імя;
г) надзейныя пераправы для транспарту і пешаходаў;
д) цвёрды камяк зямлі;
е) дзікага звера.
2. Як яшчэ можна назваць прыстасаванне для пераправы пешаходаў?
3. Як яшчэ можна назваць прыстасаванне для пераправы транспарту і
пешаходаў?
4. Выкарыстаўшы першы склад сло-, утварыце новае слова, якое абазначае
шкляны посуд.
5. Выкарыстаўшы першы склад на-, утварыце новае слова, да якога можна
падабраць сінонім (блізкае па значэнні
слова) “бессаромны”.
6. Выкарыстаўшы першы склад лі-, утварыце новае слова, да якога можна
падабраць антонім (процілеглае па значэнні слова) “дабрадзей”.
7. Выкарыстаўшы слова “воран”, утварыце фразеалагізм (непадзельнае
словазлучэнне), які ўжываецца ў значэнні “вельмі далёка”.
Адказы да задання:
(выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны з малой літары, наадварот;
іх парадак зменены): 1 а) аванаров;
б) андорг; в) аділ; г) ытсам; д) кадургаван; е) мінолс. 2) акдалк. 3) нотнап. 4) кіолс. 5) ынбахан. 6) йездахіл. 7)
есяназ ен йецсак наров.