Поиск по этому блогу

Вывучаем беларускі правапіс: чаргаванне зычных і галосных у аснове

 

ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС: ПРАКТЫКУМ

 

Тэма: чаргаванне зычных і галосных у аснове.

Псіхалагічны настрой.                             

                                                   Лазня, зламаць,

                                                   Шпачок, зімовы --

                                                   Гэта словы нашай мовы.

                                                                            Аляксей Якімовіч.

Якія словы беларускай мовы вам запомніліся, падабаюцца?

Ствараем праблемную сітуацыю.

Як пішам: лес ляснік ці леслеснік, стогна стозе ці стог – на стоге?        

Што трэба ведаць, каб адказаць на гэта пытанне?

Хвілінка кемлівасці.

Звернемся да правіла.

Запомніце! Пры ўтварэнні або змяненні слоў могуць адбывацца змены галосных і зычных у аснове: дом – дамавік, бераг – на беразе. Такая замена гукаў называецца чаргаваннем. У выніку чаргавання гукаў узнікаюць варыянты кораня [1, стар. 41, “Беларуская мова”].

                             [4, стар. 193, “Беларуская мова”]

Вывад з хвілінкі кемлівасці.

Пры ўтварэнні слова “дамавік” чаргуюцца галосныя гукі о // а.

Пры змяненні слоў “бераг” – на беразе” чаргуюцца зычныя гукі г // з.

Вырашэнне праблемнай сітуацыі.

Пішам: лесляснік, стогна стозе.

Праца са сказам.       

Складзіце скорагаворку, запісаўшы прапанаваныя словы ў алфавітным парадку.

Сняжок, на снезе, снежны, снег. (На снезе, снег, снежны, сняжок.)          

Назавіце галосныя і зычныя, якія чаргуюцца ў гэтых словах. Запішыце іх.

Узор: сох // сухі // высыхаць: о // у // ы.

Праца з вершам.

Складзіце разбураны нядобрым чараўніком верш Аляксея Якімовіча.

                                                  Ён нас моцна трос.

                                                  Пашкадуй нас, воз!

                                                  Ехалі на возе.

                                                  -- Можа, хопіць трэсці?

Адказ: 1 – 3, 2 – 1, 3 – 4, 4 – 2.

Знайдзіце ў вершы словы з арфаграмамі на вывучанае правіла. Растлумачце іх напісанне.

Змяніце слова “трос” так, каб адбылося чаргаванне галосных о // а. У якой частцы слова яно назіраецца?

Фізкультхвілінка.

На столі, на сцяне вачыма намалюйце прыгожыя літары э, о, а, потым напішыце беларускае слова “продак” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.

Помніце! У некаторых словах чаргуюцца спалучэнні ро, ло з ры, лы [4, стар. 193, “Беларуская мова”].

Напрыклад: глотка // глытаць, кроў // крывавы.

Працуем са спалучэннямі слоў.             

Са словам “грыміць” прыдумайце спалучэнні слоў з прамым і з пераносным значэннем.

Ці з’яўляюцца гэтыя спалучэнні слоў словазлучэннямі?

Што вам вядома пра чаргаванне гукаў у словах “гром”, “грыміць”?

Для даведкі: гром грыміць – слава грыміць.

Назавіце словы.

                                                            Назіраем чаргаванне

                                                            Ў словах “збор”, збіраць”,

                                             “Звон”, “званіць”,

                                             “Падбярэ”, … (падбіраць).

                                                                   Аляксей Якімовіч.

Якія галосныя гукі і ў якой частцы слова чаргуюцца ў словах “збор – збіраць”, “звон – званіць”, “падбярэ – падбіраць”?

                                                          Назіраем чаргаванне

                                                          Ў словах “ляпіць”, “ляплю”,

                                                          “Пускаць”, “пусціць”,

                                                          “Любіць, … (люблю).

                                                                        Аляксей Якімовіч.

Якія зычныя гукі чаргуюцца ў словах “ляпіць – ляплю” (ппл′), “пускаць – пусціць” (скс′ц′), “любіць – люблю” (ббл′)? Абазначце тыя часткі слоў, у якіх яны чаргуюцца.

Скорагаворка.

Трэска трашчыць з трэскам (Аляксей Якімовіч).

У якіх словах скорагаворкі назіраецца чаргаванне? У якой частцы слова гэта адбываецца? Выпішыце, абазначце літарамі гукі, якія чаргуюцца, выкарыстаўшы ўзор з задання “Праца са сказам”.

Для даведкі: ск // шч.

Сустрэча з фразеалагізмам.

Назавіце фразеалагізм у вершы Аляксея Якімовіча, які абазначае  “распачаць складаную і непрыемную справу”.

                                                           Не стрываў Міша,

                                                           Уквяліў Дашу.

                                                           Будзе яму на арэхі.

                                                           … … .

У якіх словах вершаванага тэксту адзін гук замяняецца другім?

Растлумачце правапіс выдзеленых галосных.

Словы фразеалагізма, напісаныя наадварот: ўыраваз ушак. [2, стар. 100, “Фразеалагічны слоўнік”]

Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.

Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.

                                   На Сымонку і дзя(в, ў)чаты

                                   Паглядалі цікавей,

                                   Ім пацешыць сэрца ў свята

                                   Запрашалі ласкавей.

                                   І Сымонка пад баро(д, т)ку

                                   Дар старога дзеда браў

                                   Ды, прысеўшы на кало(д, т)ку,

                                   “Каваля”, “кадрылі” граў [3, стар. 287 -- 288, “Паэмы Я. Коласа”].

Як вы разумееце сэнс радкоў “і Сымонка пад бародку дар старога дзеда браў”? (Браў скрыпкупадарунак дзеда.)

Змяніце словы “паглядалі”, “пацешыць”, “сэрца”, “запрашалі”, “дзеда” так, каб адбылося чаргаванне галосных і зычных гукаў.

Адказы на пытанні.     

 Што характэрна для чаргавання?

Ці могуць чаргавацца спалучэнні ро, ло?

Тэст.

Назавіце словы з гукамі, якія чаргуюцца ў корані.

1. Несці – нясу.

2. Стол – сталы.

3. Вылучаць – вылучыць.

4. Ляцець – лячу.

5. Крук – кручок.

6. Светла – асвятленне.

7. Карміць – корм.

Адказ: 1, 2, 4, 5, 6, 7.

 

Выкарыстаная літаратура

                                                                                                            

1. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш.]. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. --  240 с. 

2. Гаўрош, Н. В і інш. Фразеалагічны слоўнік. Для сярэд. школы. Пад рэд. доктара філалагічных навук Ф. М. Янкоўскага.  – Мн.,  “Нар. асвета”, 1973. – 352 с.

Перад загал. аўт. : Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М. Янкоўскі.

3. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск : Маст. літ., 1986. — 448 с.

4. Красней, В. П., Лаўрэль, Я. М. Беларуская мова : Падруч. Для 5-га кл. шк. з беларус. мовай навучання. – 3-е выд., дапрац. – Мн. : Нар. асвета, 1992. --  318 с. : іл.

 

Гэты ўрок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў часопісе “Беларуская мова і літаратура”, студзень 2021 года, № 1.