Поиск по этому блогу

Для цікаўных. Восень-гаспадыня

 

Для цікаўных. Восень-гаспадыня

 

Нагадаем! Эпітэт – гэта мастацкае азначэнне. Ён звычайна адказвае на пытанне прыметніка: я к і ? Напрыклад: брыльянцістая раса. Эпітэт брыльянцістая.

Эпітэтамі могуць быць прыдаткі – азначэнні, выражаныя назоўнікамі. З азначаемым словам яны стаяць у тым жа родзе, ліку і склоне. Напрыклад: дуб-велікан. Эпітэт  велікан.

 

Пытанне задае Максім.

-- У спалучэнні восень-гаспадыня выкарыстаны эпітэт гаспадыня, які стварае малюнак восені. Якой вы ўяўляеце гэту восень?

 

Эксперт Іна.

-- Думаю, што гэта не першы месяц восені. Магчыма, другі ці трэці, самы апошні, калі людзі працуюць на полі, у агародзе, збіраючы багаты ўраджай.

 

Эксперт Аляксей.

-- А мне здаецца, што гэта толькі пачатак восені. Я ўяўляю каласістае поле, бачу на градках паласатыя гарбузы, чырвоныя памідоры, якія ўпрыгожваюць агарод, цешаць гаспадара і гаспадыню.

 

У цябе, наш чытач, ёсць іншая думка? Якая яна?

Прачытаем вершаваныя радкі.

                                                      Восень-гаспадыня

                                                      Ураджай збірае.

                                                      Людзям працавітым

                                                      Яна дагаджае.

                                                             Аляксей Якімовіч.

 

Нітка-павуцінка

 

Пытанне задае Максім.

-- У спалучэнні нітка-павуцінка выкарыстаны эпітэт нітка, які паведамляе нам пра якасць павуцінкі. Які малюнак бачыце вы?

 

Эксперт Іна.

-- Непаўторная, залатая восень, цуд нашай прыроды. Свеціць цёплае сонца, у паветры павольна ляцяць тонкія павуцінкі. І самой хочацца паляцець удалечыню насустрач добраму шчасцю.

 

Эксперт Аляксей.

-- Восень цёплая, шчодрая. Шмат людзей не толькі на вуліцах, але і ў лесе, дзе іх сустракаюць пругкія, стройныя баравічкі, рыжыя лісічкі. А вакол сонца, шмат сонца. Яно аддае цяпло людзям, прыродзе.

 

У цябе, наш чытач, ёсць іншая думка? Якая яна?

Прачытаем вершаваныя радкі.

Трапечацца на сонцы,

                                                    Нітка-павуцінка.

                                                    Яе не пускае

                                                    Тонкая асінка.

                                                               Аляксей Якімовіч