Поиск по этому блогу

Гульня “Ад старту да фінішу разам з устаўнымі канструкцыямі”

 

Гульня “Ад старту да фінішу разам   з устаўнымі канструкцыямі”

                                                                                                                   

Каб паспяхова дабрацца да фінішу, выканайце заданні да тэмыУстаўныя канструкцыі”.

Вось што ўстаўныя канструкцыі паведамляюць пра сябе:

                                                     У сказ нас устаўляюць.

                                                     У ім штосьці дапаўняем.

                                                     І сказамі, і словамі

                                                     У тым сказе мы бываем.

                                                                  Аляксей Якімовіч.

Успамінаем.

Устаўныя канструкцыі – словы, словазлучэнні, сказы. Яны дапаўняюць, паясняюць, удакладняюць змест сказа альбо асобных яго членаў.

 

Сказы, прапанаваныя для гульні (паставіўшы прапушчаныя знакі прыпынку, выберыце патрэбны з прапанаваных).

 

Устаўное слова

 

1. Міна праляцела над траншэяй пералёт! і разарвалася непадалёку ў густых кустах (Аляксей Якімовіч). У густых кустах з самай раніцы шчабяталі птушкі (Аляксей Якімовіч).

 

Устаўное спалучэнне слоў

 

2.  Мне падабаюцца не толькі вершаваныя, але і празаічныя творы Якуба Коласа (Аляксей Якімовіч).  Якуб Колас Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч працаваў настаўнікам на Палессі ў вёсках Люсіна і Пінкавічы (Аляксей Якімовіч).

 

Устаўны сказ

 

3. Нядаўна ў маёй вёсцы  ўсе дружна адзначалі Купалле – прыгожае старажытнае свята нашых продкаў (Аляксей Якімовіч).  У дзяцінстве я разам з мамай і братам здаецца, гэта было зусім нядаўна часта хадзіў у лес, каб назбіраць там грыбоў, ягадаў (Аляксей Якімовіч).

    

Якія словы тут рыфмуюцца?

          1. Спалучэнне з устаўной канструкцыяй  я (прызнаюся вам) узяў

          Рыфмуецца з такім жа спалучэннем ён (так здарылася) п.. .

         2. Спалучэнне з устаўной канструкцыяй вішні (усе маладыя!) расцвіталі

         Рыфмуецца з такім жа спалучэннем песні (усе беларускія!) на сцэне  гучалі.. .

         3. Спалучэнне з устаўной канструкцыяй Алесь (Аляксандр Міхайлавіч) Адамовіч.                                                      

         Рыфмуецца з такім жа спалучэннем Кандрат Крапіва (Кандрат Кандратавіч А..).

         4. Спалучэнне з устаўной канструкцыяй смех (гэта ведае кожны) настрой паднімае                                     

         Рыфмуецца з такім жа спалучэннем шчырая гутарка (так многія лічаць) з.. .                                                          

         5. Спалучэнне з устаўной канструкцыяй  мама прыйшла (нарэшце!) і павіншавала

         Рыфмуецца з такім жа спалучэннем густая трава (атава) на сонцы заззяла.. .

         6. Спалучэнне з устаўной канструкцыяй мы (гэта было ўчора) грыбы збіралі

         Рыфмуецца з такім жа спалучэннем дрэўцы – іх было тры – дружна п.. .

Адказы да заданняСказы, прапанаваныя для гульні” (выкарыстоўвайце толькі для кантролю): 1, 2, 2.    

Адказы да вершаванага тэксту (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісана наадварот апошняе слова сказа): ўапсарп, ілачуг, чівохартА, еажілбз, аляззаз, ілатсардап.         

 

                                                       Распрацаваў Аляксей Якімовіч