Водгукі чытачоў на маю кнігу “Жылі-былі літары”
Якімовіч, А. М. Жылі-былі літары : займальныя гісторыі пра літары беларускага
алфавіта.
Кніга выдадзена ў выдавецтве “Беларусь”. Для дашкольнага
і малодшага школьнага ўзросту.
Яе можна заказаць у аддзеле
маркетынга выдавецтва.
Звярнуўся да наведвальнікаў блога з просьбай выказаць
свае меркаванні пра маю кнігу “Жылі-былі літары”. Вось якія водгукі яны мне
прыслалі.
Зінаіда.
-- У кнізе сабраны па тры казкі пра кожную літару
беларускага алфавіта. Такога выдання ў беларускай літаратуры да гэтага часу не
было.
Змітрок.
-- Героямі кнігі
з’яўляюцца не толькі Сінічка і Верабейка, але і хлопчыкі Міколка і Васілёк, а
таксама мураш Чарныш і мураш Рыжык. Даволі-такі арыгінальна.
Вікторыя.
-- Як настаўніца пачатковых класаў, выкарыстоўваю гэту
кнігу не толькі на ўроках, але і ў пазаўрочны час, калі праводжу выхаваўчыя
заняткі. Яна вельмі дапамагае мне.
Сцяпан.
-- Набыла гэту
кнігу для свайго малога сына. Чытаючы яе, вывучаем нашу старажытную беларускую
мову. Калі нейкія словы сын не разумее, тлумачу яму, што яны азначаюць.
Кніга выклікае павагу. Чаму? Выдатная папера, тоўстая
вокладка, прыгожыя малюнкі літар, пазнавальны змест.
Марына.
-- У нашай сям’і кнігу Жылі-былі літары” чытаюць не
толькі дзеці, але і дарослыя. Падабаецца яна нам.
Юра.
-- Гэта своеасаблівы буквар як для маленькіх, так і для
дарослых. Кожная займальная гісторыя раскрывае нейкія сакрэты, звязаныя з
нашымі літарамі. Цікава, скажу я вам.
Сямён.
-- Многія займальныя гісторыі напісаны з гумарам, з
усмешкай. Заўважыў, як мой сын усміхаецца, чытаючы іх. Думаю, што ў гэты момант
ён адчувае сапраўднае шчасце. І я адчуваю радасць.
Творчае
заданне
Перад вамі – назвы некаторых займальных гісторый з кнігі
“Жылі-былі літары”. Падбярыце да іх словы, якія рыфмуюцца з гэтымі назвамі.
Калі назва складаецца з двух альбо трох слоў, падбірайце рыфмаванае слова да
апошняга, паставіўшы яго ў назоўным склоне. Напамінаю: назоўны склон адказвае
на пытанні х т о? ш т о?
1. Бокс – бурак -- балота.
2. Гусак, гусяняты.
3. Нечаканае здарэнне.
4. Трэніроўка.
5. Нялёгкая задача.
6. На языку мядок.
7. Зямля, зямляне, землякі.
Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісаны ў адваротным парадку і
не супадаюць з размяшчэннем назваў апавяданняў): атонял, еннэрав, ікатсам,
ачалп, ытябараж, акўотрагаз, кодял.
Літары мы пішам,
Гукі вымаўляем,
Мову беларускую
Разам вывучаем.
Аляксей Якімовіч