МАЗ (Мінскі
аўтамабільны завод). Правяраем веды, інтуіцыю
• Выберыце патрэбнае
(ва ўсіх заданнях).
1. Пастанова
Дзяржаўнага камітэта абароны СССР аб арганізацыі аўтазборачнага завода ў Мінску:
а) 9 жніўня 1943 года;
б) 9 жніўня
1944 года;
в) 20 сакавіка 1944 года;
2. Першы мінскі “Студэбеккер”
(пастаўляліся са ЗША па ленд-лізу) быў сабраны і сышоў з канвеера:
а) 7
лістапада 1944 года;
б) 15
верасня 1944 года;
в) 21
кастрычніка 1944 года.
3. Колькасць цяжкіх аўтамабіляў,
сабраных на заводзе ў 1945 годзе:
а) 10 тысяч;
б) 12 тысяч;
в) 14 тысяч.
4. Месяц і год, калі пры
тэхнічнай падтрымцы Яраслаўскага аўтамабільнага завода сабралі першыя пяць
самазвалаў МАЗ-205 (ЯАЗ 205):
а) кастрычнік
1946 года;
б) студзень
1947 года;
в) кастрычнік
1947 года.
5. Месяц і год, калі з галоўнага
канвеера сышоў апошні аўтамабіль першага пакалення МАЗ-205 (на змену яму
прыйшлі МАЗ -500 і МАЗ-503):
а) 31
снежня 1965 года;
б) 14
чэрвеня 1964 года;
в) 12
студзеня 1966 года.
6. Гады,
калі МАЗ узнагародзілі ордэнамі Леніна:
а) 1960,
1980;
б) 1965,
1975;
в) 1966,
1977.
7. Год, калі МАЗ узнагародзілі
ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі:
а) 1971;
б) 1970;
в) 1974.
8. Год,
калі сабралі вялікагрузныя аўтамабілі для міжнародных перавозак:
а) 1995;
б) 1997.
в) 1999.
9. Год,
калі МАЗ пачаў выпускаць мікрааўтобусы:
а) 2004;
б) 2006;
в) 2007.
10. Месяц і
год, калі 40-тонны самазвал МАЗ-530 на Усясветнай прамысловай выставе ў Бруселі
адзначылі вышэйшай узнагародай – “Гран-пры”:
а) 12 кастрычнік
1958 года;
б) май 1956
года;
в) красавік
1959 года.
11. Колькасць прыназоўнікаў, выкарыстаных у пунктах 1 -- 11.
Адказы (выкарыстоўвайце
толькі для кантролю): 1 б. 2 а. 3 в. 4 в. 5 а. 6 в. 7 а. 8 б. 9 в. 10 а. 11: дванаццаць.