Поиск по этому блогу

Тэст “Працавітасць”

 Тэст “Працавітасць”

 

Выберыце патрэбную прыказку ці прымаўку і складзіце набраныя вамі балы.

 

1. Абы канцы з канцамі стачыць – 2 балы.

2. Без клопату і без поту наш брат не пражыве – 1 бал.

 

1. Адзін раз густа, а другі раз пуста – 2 балы.

2. Без працы не будзе шчасця – 1 бал.

 

1. Гулі і пана разулі – 2 балы.

2. Вочы страшацца, а рукі зробяць – 1 бал.

 

1. Гультай і злодзей – два родныя браты – 2 балы.

2. Гаспадарка свет корміць – 1 бал.

 

1. Даць аблупленае яечка дый яшчэ ў рот пакласці – 2 балы.

2. Глыбей узарэш – болей збярэш – 1 бал.

 

1. Дзе сеў, там і прыкіпеў – 2 балы.

2. Дай зямлі, і яна табе дасць – 1 бал.

 

1. Есці дай, выпіць дай, а працы не пытай –2 балы. 

2. Дзе быць, там трэба рабіць – 1 бал.

 

1. Ён госцем у сваім двары бывае – 2 балы.

2. Дзень выганяе з хаты, а ноч прыганяе – 1 бал.

 

1. Жыць як набяжыць – 2 балы.

2. За справу бярэшся – не бойся і не хваліся – 1 бал.

        [1, стар. 97, 98, 99, 101, 102, 276, 277,  279, 280]

 

Вынік:

9 балаў. Вы вельмі працавіты.

10 – 13 балаў. У вас ёсць працавітасць, яна часта напамінае вам пра сябе.

14 – 17 балаў. У вас ёсць працавітасць. Яна зрэдку напамінае вам пра сябе.

18 балаў. У вас няма працавітасці.

                                       Распрацаваў Аляксей Якімовіч

 

Выкарыстаная літаратура

 

1. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы  / склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. – 556 с.