
![]() |
У снежні 2020 года выйшла кніга як дадатак да часопіса "Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа" |
Кніга "Загадкавы храм" выйшла ў выдавецтве "Беларусь" у лістападзе 2021 года |
Кніга выйшла ў выдавецтве "Беларусь" у сакавіку 2022 года. |
У студзені 2023 года ў
дзяржаўным выдавецтве “Беларусь” выйшла мая кніга “Эльдарада просіць дапамогі”, якая складаецца з аднайменнай
прыгодніцка-фантастычнай аповесці, аповесцяў-казак “Як дэтэктывы звярам дапамаглі”,
“Чарадзейная дудка” і вершаў.
Сябры-шасцікласнікі
даведваюцца, што каля іх вёскі з’явіліся незвычайныя прышэльцы. Неўзабаве яны
знаходзяць у рэчцы прыбітую да берага бутэльку з запіскай. У бутэльцы – крык аб
дапамозе: “Людзі, дапамажыце нам! Вас просяць жыхары Эльдарада…” Ці маглі дзеці
застацца безуважнымі да чужой бяды? Пра гэта вы даведаецеся, калі прачытаеце
аповесць “Эльдарада просіць дапамогі”. Яна ўключана ў школьную
праграму як твор для пазакласнага чытання.
Сябры-суседзі
Заяц, Воўк і Ліс (героі аповесці-казкі “Як
дэтэктывы звярам дапамаглі”) на
паляне знайшлі дзве залатыя капейкі. Паміж імі ўзнікае спрэчка. Яны не ведаюць,
як можна падзяліць на траіх дзве залатыя капейкі, якія потым знікаюць. На
дапамогу звярам прыходзяць дэтэктывы Светлячок і Дзьмухавец.
Герой
аповесці-казкі “Чарадзейная дудка”
козлік Беланогі майструе чарадзейную дудку, якая выкрывае махляроў. Яму
стараюцца перашкодзіць чорт Праныра і ліса Рыжуля.
Для
малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, і старэйшых чытачоў, каштуе каля 50 рублёў. Аб’ём – 484
старонкі.
Адзін
з вершаў, змешчаны ў кнізе.
Беларусь
Добрым словам
Беларусь
Цябе называем,
Працаю стараннай
Дружна праслаўляем.
Тут я маю свой куток –
Бацькоўскую хату.
Мне яна падаравала
Казачнае свята.
Каля лаўкі сваё дрэўца
Тут я пасадзіў,
Для людзей – маіх суседзяў –
Цянёчак
стварыў.
Тут я ручкамі цягнуўся,
Лашчыў мамін твар.
Тут на мове беларускай
Прачытаў буквар.
Тут салоўка ля крынічкі
Цёхкае, спявае.
Я стаю, а ён, як сябар,
Настрой паднімае.
Ляціць бусел над балотам,
Крыламі махае,
На
палеткі з вышыні
Пільна пазірае.
Падышоў да азярца –
Качкі вылятаюць.
Тут прытулак, тут іх дом,
Тут адпачываюць.
На зямельцы тут працую,
Дзякую я ёй,
Сонца зранку сустракае,
Гуляе са мной.
На жытнёвыя палеткі
Сыпле
дожджык з неба.
Мне здаецца: наваколле
Пахне свежым хлебам.
У душы маёй гучаць
Песні прадзедаў, дзядоў.
“Беларусь – наша краіна”, --
Паўтараю зноў і зноў.