Поиск по этому блогу

Тэст (асабовыя займеннікі)


Тэст (асабовыя займеннікі)

Казка

-- А я ведаю слова, у якім тры галосныя трымаюць на сабе шэсць зычных, -- пахваліўся, вырашыў здзівіць ката Паласаціка сабака Жучок.
-- Гэтае слова, думаю, складаецца з трох складоў, -- выказаў здагадку Паласацік.
Жучок з павагай паглядзеў на суседа.
-- Так.
Паласацік далей разважае, стараецца адгадаць загаданае Жучком слова:
-- У гэтым слове побач стаяць дзве аднолькавыя літары.
"Наш Паласацік самы разумны кот у вёсцы, як піць даць", -- падумаў Жучок і кіўнуў галавою.
-- У гэтым слове ёсць нескладовы зычны гук [й]. Так?
-- Ты хутка адгадаеш гэтае слова! -- усклікнуў Жучок.
-- Я яго ўжо адгадаў. Яно абазначае назву вядомай нам часціны мовы.
-- Якое гэта слова? Назавіце яго, калі ласка.
-- Займеннік, -- назваў Жучок.
А
Назавіце асабовыя займеннікі.
1. Яго.
2. Свой.
3. Ім.
4. Ён.
5. Нехта.
Б
  Укажыце правільнае сцвярджэнне.
Займеннікі першай асобы:
1) я, вы.
Займеннікі другой асобы:
2) ты, мы.
Займеннікі трэцяй асобы:
3) ён, яна, яно, яны.
В
Укажыце фразеалагізмы, у склад якіх уваходзіць асабовы займеннік.
1. Так яно і ёсць.
2. Бач ты яго.
3. Бачыць наскрозь.
4. Як не ў сябе.
5. Якім ветрам цябе занесла.
Адказы.
А-1, 3, 4.
Б-3.
В-1, 2, 5.
Каб падрыхтавацца да тэмы “Асабовыя займеннікі”, вам трэба навучыцца даваць адказы на змешчаныя ніжэй пытанні.
На што могуць указваць асабовыя займеннікі?
Які займеннік выкарыстоўваецца ў формах ветлівасці?
Ці маюць значэнне, прымету роду займеннікі я, ты?
Назавіце марфалагічныя прыметы займеннікаў трэцяй асобы.