Вывучаем родны край. Брэстчына -- 2
Адгадайце назвы гарадоў – раённых цэнтраў Брэстчыны.
Для даведкі.
1. У назве гэтага
горада:
а) чатыры зычныя літары і пяць галосных;
б) пяць складоў;
в) заканчваецца на дваццаць
восьмую літару алфавіта;
г) першая
галосная паўтараецца два разы;
д) з яго літар цяжка
пабудаваць слова;
е) як назоўнік,
ужываецца толькі ў форме множнага ліку;
ё) першая літара такая
ж, як і ў жаночым імені: ..ра.
• Устаўце яе замест
кропак.
Яго герб. Івацэвічы
2. У назве гэтага
горада:
а) чатыры зычныя літары і тры галосныя;
б) пяць складоў;
в) заканчваецца на дваццаць
пятую літару алфавіта;
г) рыфмуецца
са словам “ганец”;
д) з яго літар можна
пабудаваць слова “мяне”;
е) як назоўнік, адносіцца
да мужчынскага роду, яго можна замяніць словам “ён”;
ё) першая літара такая
ж, як і ў мужчынскім імені: ..астусь.
• Устаўце яе замест
кропак.
Яго герб. Камянец
3. У назве гэтага
горада:
а) чатыры зычныя літары і дзве галосныя;
б) два склады;
в) заканчваецца на пятнаццатую літару алфавіта;
г) рыфмуецца
са словам “добрым”;
д) з яго літар можна
пабудаваць слова “норы”;
е) як назоўнік, адносіцца
да мужчынскага роду, яго можна замяніць словам “ён”;
ё) першая літара такая
ж, як і ў мужчынскім імені: ..астусь.
• Устаўце яе замест
кропак.
Яго герб. Кобрын
4. У назве гэтага
горада:
а) пяць зычных літар і тры галосныя;
б) тры склады;
в) заканчваецца на пятнаццатую літару алфавіта;
г) рыфмуецца
са словам “палічым”;
д) з яго літар можна
пабудаваць слова “гіра”;
е) як назоўнік, адносіцца
да мужчынскага роду, яго можна замяніць словам “ён”;
ё) першая літара такая
ж, як і ў мужчынскім імені: ..зім.
• Устаўце яе замест
кропак.
Яго герб. Драгічын
Адказы: (выкарыстоўвайце толькі для
кантролю; словы напісаны з малой літары, наадварот; іх парадак зменены): ценямак,
ычівэцаві, нычігард, нырбок.
Залатое слова майго роду: прыстыкнуць – прыпыніцца каля каго-небудзь ці каля чаго-небудзь. Пра гэта
гаворыць і частка слова “-стык-”.
Аднакаранёвыя словы: прыстыкавацца, прыстыкоўка,
прыстыкаваны, стыкоўка, стыковачны, стык.