Загадкі-задачы
• Адгадайце беларускія народныя загадкі.
Ляцела
дзве чарады гусей. Першая чарада кажа:
--
Дайце нам адну гусь, тады ў нас будзе пароўну.
А
другая чарада кажа:
--
Дайце вы нам адну гусь, тады ў нас будзе ў два разы больш.
Колькі
было гусей ў адной і другой чарадзе?
• Прачытаўшы адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).
Адказ: мес і ьцяп.
Запалілі
чатыры свечкі, адну патушылі. Колькі засталося?
• Прачытаўшы адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).
Адказ: анда, ілэрагз ырытач об.
Раздзяліце
дваццаць рублёў, каб выйшла дзевяць паперак.
• Прачытаўшы адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).
Адказ: анда – ьцясезд бур., мес – ап
уманда бур., анда – ырт бур.
Падзяліце
сорак коней у дзевяць стайняў, каб не было пароўну.
• Прачытаўшы адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).
Адказ: у хорытач хянйатс ап ьцяп йенок,
а ў іцяп хянйатс па ырытач інак.
Купец
купіў за дваццаць грошай дваццаць яек: качыныя – па тры грошы, гусіныя – па два
грошы, а курыныя – па паўгроша. Колькі было куплена качыных, гусіных і курыных
яек?
• Прачытаўшы адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).
Адказ: еанычак – онда, хынісуг – ьцяп,
хынырук – ьцаццанрытач.
Несла
гаспадыня ў кошыку дзесяць яек, а дно ўпала. Колькі засталося?
• Прачытаўшы адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).
Адказ: ясілібзар есу, агочін.
Пералічыце пяць дзён па
парадку, не называючы датаў і назваў дзён.
• Прачытаўшы адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).
Адказ: арочўазап, арочу, яннёс, артўаз, артўазялсап.
За
сто рублёў купіць сто штук быдла: коні па дзесяць рублёў, каровы па пяць,
цяляты па паўрубля.
• Прачытаўшы адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).
Адказ: ьнок – нізда, ўорак – ьцявезд,
ўатяляц – атсонявезд.
Дзве дачкі, дзве мацеры і
бабулька з унучкай. Колькі ўсіх?
• Прачытаўшы адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).
Адказ: оерт (акбаб, іцам, акчад) [1, стар. 314, 315, 316,
317].
Выкарыстаная літаратура
1. Загадкі /
НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Склад. М. Я.
Грынблат, А. І. Гурскі; Рэд. тома А. С. Фядосік. – 2-е выд., выпр. і дапрац. –
Мн.: Бел. навука, 2004. – 363 с. – (Беларуская народная творчасць).