Поиск по этому блогу

Тэст “Распанець”

 

Тэст “Распанець”

 

Вызначце, якому значэнню адпавядаюць прыведзеныя словы.

 

Раннем, раскэрхацца, раз’якатацца, распанець, раз’язджанне, раскарожыцца, раскапашыць, расклянчыцца, раскавэнчыцца, раскаркацца.

 

1. Частыя паездкі.

 

2. Пачаць моцна енчыць.

 

3. На ранку.

 

4. Пачаць мучыцца, стагнаць.

 

5. Разварушыць, рассунуць.

 

6. Пачаць шмат гаварыць, балбатаць.

 

7. Скруціцца, сагнуцца.

 

8. Пачаць назойліва і слязліва прасіць.

 

9. Раскашляцца.

 

10. Быць падобным да пана, не працаваць, весці панскі лад жыцця.

 

А д к а з ы (словы ў іх напісаны наадварот).

1. Еннаждзя’зар. 2. Аццатакя’зар. 3. Меннар. 4. Аццычнэваксар. 5. Ьцышапаксар. 6. Аццакраксар. 7. Аццыжораксар. 8. Аццычнялксар. 9. Аццахрэксар. 10. Ьценапсар.

       [1, с. 27 -- 35]

                                                             Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч

 

Выкарыстаная літаратура

 

Юрчанка Г. Ф. Народнае вытворнае слова : З гаворкі Мсціслаўшчыны. Р – Я. – Мн : Навука і тэхніка, 1985. – 336 с.