Парады. Як пазбавіцца ад алергіі
• Якую шкоду прыносіць алергія?
Алергічныя высыпанні (балячкі) псуюць знешнасць,
пазбаўляюць карыстацца некаторымі відамі ежы, могуць утавараць на целе
разнастайныя нарывы.
Выказванне
Хваробу, як і бацькоў, мы не выбіраем (Аляксей Якімовіч.)
Парада,
якая не патрабуе выдаткаў
Алергію могуць выклікаць шмалікія і неаднаразовыя ўкусы
насякомых. Асцерагайцеся гэтага, беражыцеся.
Народныя
сродкі
• Ці
пазбаўляе ад алергічных рэакцый часнык?
Многія лічаць, што часнык – прыродны антыбіётык. Ён
паспяхова змагаецца з многімі вірусамі, інфекцыямі і алергічнымі рэакцыямі.
Рэкамендуецца ўжываць яго ў сырым выглядзе.
• Ці могуць
вугальныя таблеткі прынесці карысць тым, у каго алергія, выкліканая нейкай ежай
ці лекамі?
Думаю, што могуць. Нездарма іх прымяняюць у комплексным
лячэнні харчовых таксікаінфекцый, а таксама пры атручванні бытавымі, прамысловымі
і лекавымі прэпаратамі, солямі цяжкіх металаў.
• А ці
з’яўляецца сродкам лячэнні алергіі косцевы булён?
Так, яго рыхтуюць на аснове гавядзіны альбо курыцы. Гэта
адзін з народных сродкаў лячэння харчовай алергіі. Ён паскарае абменныя працэсы
ў арганізме, добра ўздзёйнічае на стан здароўя.
• З
дапамогай якіх прадуктаў можна падмацаваць свой імунітэт?
З дапамогай тых прадуктаў, якія ўтрымліваюць шмат
карысных бактэрыяў. Да іх адносяць кефір, йогурт, сыр, квашаную капусту.
Помніце! Перш чым пачаць лячэнне, трэба звярнуцца да лекара.
Вершаваныя
радкі
Плыве дым над намі.
Мы яго стварылі.
Разам з ім здароўя
Крышачку спалілі.
Аляксей Якімовіч
Заданні
для моваведаў
1. Да слова “строгі” падбярыце блізкі па значэнні
прыметнік, які пачынаецца з зычнай літары ж.
2. Да словазлучэння “забалочанае месца” падбярыце блізкі
па значэнні назоўнік, які пачынаецца з зычнай літары з.
3. Да слова “ласкавы” падбярыце блізкі па значэнні
прыметнік, які пачынаецца з зычнай літары л.
4. Да слова “набухнуць” падбярыце блізкі па значэнні
дзеяслоў, які пачынаецца з зычнай літары “н”.
• Выкарыстаўшы
іншыя літары, можаце прадоўжыць гэта заданне.
Адказы: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот). 1:
іктсрож. 2: ьцалабаз. 3: ындогал. 4: ьцянырбан.