Поиск по этому блогу

Тэст (правапіс не (ня) з прыметнікамі)


Тэст (правапіс не (ня) з прыметнікамі)
                                                                                 
Казка

Цёплым летнім днём да сабачкі Жучка патэлефанаваў коцік Паласацік і прапанаваў:
-- Давай на рэчку сходзім, пазагараем крыху.
-- З радасцю схадзіў бы, але ёсць праблема, не пускае, -- адказаў Жучок.
-- Зноў Дамавічок пра сябе напомніў? -- здагадаўся Паласацік.
Жучок зірнуў пад печ, дзе жыў неспакойны Дамавічок, і прамовіў шэптам:
-- Напомніў, хоча, каб яго заданні выканаў.
Дапамажыце Жучку, выканайце заданні Дамавічка. Вось яны.
А
Назавіце прыметнікі, у якіх не (ня) пішам разам.
1. (Не)спакойны.
2. (Ня)добры.
3. Зусім (не)спакойны.
4. (Не)абходны.
5. Нічуць (не)ласкавы.
Б
Назавіце прыметнікі, у якіх не пішам асобна.
1. Ніколечкі (не)цікавы.
2. (Не)адольны.
3. (Не)далёкі, а блізкі.
4. Далёка (не)лепшы.
5. (Не)гаваркі.
Адказы.
А-1, 2, 4.
Б- 1, 3, 4.
Каб падрыхтавацца да тэмы “Правапіса не (ня) з прыметнікамі”, вам трэба навучыцца даваць адказы на змешчаныя ніжэй пытанні.
Як пішацца не (ня) з прыметнікамі?
Назавіце некалькі прыметнікаў, якія без не (ня) не ўжываюцца.