Аляксей Якімовіч
Верш «Помню»
(дадзены ў скарачэнні)
Каля рэчкі я сяджу,
З ёю размаўляю,
На зялёным беражку
Душу адкрываю.
Цячэ мая рэчка,
Цякуць мае словы,
Людзьмі паважанай
Беларускай мовы.
Ціха
вымаўляю,
Настрой паднімаю,
На высокім беражку
Прашчураў вітаю.
І яны ад веку
Тут адпачывалі,
Словамі дзяліліся,
Беларусь стваралі.
З песняй наша Беларусь
Жыла,
працавала,
Казачкай дзівоснай
Асілкаў праслаўляла.
Тых, што не баяліся
Змеяў шматгаловых,
За каго маліліся
Дзеці і удовы.
Нашы словы тут гучалі,
Як зярняты, ўсходзілі.
Час мінуў, і да мяне
Яны
папрыходзілі.
Цалкам верш надрукаваны ў
кнізе “Белакрылая птушка” (аповесці, вершы), якая ў лютым 2022 года выйшла ў
выдавецтве “Беларусь”.