Поиск по этому блогу

Тэст “Зайздрасць”

 

Тэст “Зайздрасць”

 

Выберыце патрэбную прыказку ці прымаўку і складзіце набраныя вамі балы.

 

1. Ад зайздрасці не паразумнееш і не падужэеш – 2 балы.

2. Адною рукою дае, а дзвюма адбірае – 1 бал.

 

1. Вачыма свету не загарнуць – 2 балы.

2. Большыя вочы, як горла – 1 бал.

 

1. Добры чалавек! Што ўкусіць, то з’есць – 2 балы.

2. Зайздроснаму чужая бяда як цукар – 1 бал.

 

1. Каб прымеў, то з вантробамі з’еў бы – 2 балы.

2. Здалёку бачыць тваё вока – 1 бал.

 

1. На чужы каравай рота не разяўляй – 2 балы.

2. Рэдка ходзіць, а багата бачыць – 1 бал.

 

1. Не бачыць сава, якая сама – 2 балы.

2. Свайго не бачыш пад носам, а чужое – і пад лесам – 1 бал.

 

1. У адных кірмаш, а ў другіх жыцця няма –2 балы.  

2. Трыбух кажа: “годзе”, а вочы: “яшчэ!” – 1 бал.

 

1. У крывым воку ўсё крывое – 2 балы.

2. Каб усё тое спажыць, што ў чужых ляжыць – 1 бал.

 

1. У чужых руках пірог вялікі – 2 балы.

2. Чужая доля яму пад бокам коле – 1 бал.

        [1, стар. 306, 307, 308,  309, 310,  312, 313, 315,  316, 318]

 

Вынік:

9 балаў. Вы вельмі зайздросны.

10 – 13 балаў. У вас ёсць зайздрасць, яна часта напамінае вам пра сябе.

14 – 17 балаў. У вас ёсць зайздрасць. Яна зрэдку напамінае вам пра сябе.

18 балаў. У вас няма зайздрасці.

                                       Распрацаваў Аляксей Якімовіч

 

Выкарыстаная літаратура

 

1. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы  / склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. – 556 с.