Матэрыял
для самаадукацыі. Граматычныя заданні да майго верша «Як казка»
(Дадзены
ў скарачэнні.)
Аляксей Якімовіч
Як казка
Ўспамінаецца, як казка.
Быў я малады.
Мне вясёлку падарылі
З неба і вады.
Белакрылыя анёлы
Цёплым летнім днём
Апаўдні яе прынеслі
Ў мой утульны дом.
І сказаў адзін з іх строга:
-- Беражы, трымай,
Ворагам зайздросным
Ў рукі не давай!
Як агонь, ззяла вясёлка,
Шлях мой асвятляла
І з анёламі святымі
Нітачкай злучала.
Па зямлі я крочыў смела,
Сілу адчуваў
І бар'еры-перашкоды
Ззаду пакідаў.
Ды аднойчы, шэрым ранкам,
Бяда напаткала:
Згінула мая вясёлка,
Як кропелька, прапала.
Не збярог, не утрымаў.
Можа, дзесь блукае,
Заблудзіўшыся, як у лесе.
Каб вывеў, чакае.
2020
год.
Гэты
верш цалкам надрукаваны ў маёй кнізе
«Карп у футры», выдадзенай выдавецтвам «Беларусь» у 2021 годзе.
• Якое слова
ў вершы вам найбольш спадабалася? Чаму?
• Знайдзіце
словы, у якіх назіраецца характэрная асаблівасць беларускай мовы – ужываюцца
заўсёды цвёрдыя гукі.
• Ці ёсць
пабочныя словы ў творы?
• Вызачце
прыдатак.
• Назавіце
параўнанні. Якая іх роля ў вершы?
• Прадоўжыце правіла.
Дзеясловы ў абвесным ладзе абазначаюць…
• Назавіце
дзеясловы ў абвесным ладзе.
• Назавіце
ўдакладняльную акалічнасць.
• Назавіце
зваротак. Які ён: развіты ці неразвіты?
• Назавіце
слова, у якім колькасць літар і колькасць гукаў не супадае.
• Вызначце, з
якім назоўнікам звязаны кожны прыметнік і якім членам сказа ён з’яўляецца.
• Пастаўце ў
множным ліку назоўнік “чалавек”.
• Якая
галоўная думка гэтага верша? Чаму ён вучыць?