Аляксей Якімовіч
Споведзь
пакутніка
Кінуў чорт насенне
Гадкае ў душу
І цяпер, як кару,
Я яго нашу.
Па лесвіцы службовай
Лезу ўсё вышэй,
Вогненныя іскры
Сыплюцца з вачэй.
Людзі разбягаюцца:
Ведаюць, што спаляць
Альбо, як той шэршань,
Яд пусцяць, уджаляць.
Сяджу і ўспамінаю.
Дзянькі бягуць, мігцяць,
Бы цені зацугляныя.
Не утрымаць, не ўзяць.
З мовы насмяяўся,
Неўзлюбіў яе.
Чужая мне мова,
Словы не мае.
З каханай дзяўчынай
Доўга не гуляў.
Калі рот адкрыла,
Ў плечы – і прагнаў.
Сябру, з якім бегаў
Ў дзяцінстве басанож,
Калі ён адвярнуўся,
Ўсадзіў у спіну нож.
Каб пыл пусціць у вочы,
Заходзіў у гулкі храм.
Злосць не адпускала,
Задушвала і там.
Не сплю цяпер начамі,
Нуда, як звер, грызе,
І тыя, што цярпелі,
Прыходзяць па чарзе.
Мне нешта ў вушы кажуць,
А я не чую іх.
Іншы раз здаецца,
Што гэты свет заціх.
Маўчыць, як сон-трава,
Глядзіць з дакорам.
Нуда цісне на грудзі,
Хоць страціў сорам.
Гадка на душы.
Буяе пустазелле.
Завылі за акном.
Там чортава вяселле.
2020 год.
• Якое слова
ў вершы вам найбольш спадабалася? Чаму?
• Падбярыце
сінонімы да слоў “нешта”, “нуда”. (Штосьці;
сум, цяжар.)
• Як
вымаўляем? Га[д]ка
ці га[т]ка?
• Як
вымаўляем? Ся[ж]у
ці ся[дж]ку?
• Як
вымаўляем? Ч[ё]ртава
ці ч[о]ртава?
• Выберыце патрэбнае:
а) нуда цісне – гэта метафара;
б) нуда цісне – гэта ўвасабленне.
Для
даведкі.
Метафара: зара разгараецца
Увасабленне: вецер вые.
• Назавіце
злучнікі, якія дампамаглі вам вызначыць выкарыстаныя ў тэксце параўнанні.
• Назавіце
складаназалежны сказ, які адказвае на пытанне н я г л е д з я ч ы н а ш
т о?.
• Растлумачце
пастаноўку працяжніка ў спалучэнні слоў “ у плечы – і прагнаў”.
• Падумайце:
ці хацелі б вы выбраць лёс пакутніка?
• На вашу
думку, не мае сумлення той чалавек, які…
Падумайце.
• Маё
сумленне – мой арыенцір. Ці згодны вы з гэтым выказваннем Аляксея Якімовіча?