У вершаванай форме склаў Аляксей
Якімовіч
Вершаваныя народныя прыказкі
і прымаўкі
(сям’я)
Дзетак узгадаваць –
Не грыбкоў назбіраць.
Дочачку аддаць –
Ночачкі не спаць.
Калі любіш – ажаніся,
А не любіш – адкасніся.
З зяцем мірыся,
Ды за клямку бярыся.
Свая матка
Шкадуе дзіцятка.
У роднага таткі
Цяплейшая хатка.
Як касу расплятае,
Так і хатку растрасае.
Сірочая сляза
І камень прабівае.
Сіраціне сонца свеціць,
Свеціць, ды не грэе.
Там добра, дзе два
Арэ, а трэці сее.
Хоць у будане жыць,
Але з каханым быць.
З кім жыць,
Таго не гнявіць.
Хто бацьку шануе,
Той добрую долю гатуе.
Свой бацька
Насварыцца і пашкадуе [1, с. 130 -- 156].
2022 год
Выкарыстаная літаратура
1. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы / склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. --
Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. – 556 с.