Фразеалагізмы да
ручкі і дарогі разышліся
• Выберыце
патрэбнае.
1.Фразеалагізм (фразеалагічны зварот) – гэта:
а) устойлівыя спалучэнні слоў, ужытыя ў пераносным
значэнні;
б) устойлівыя спалучэнні слоў, ужытыя ў прамым значэнні.
2. Тлумачэнне дарогі
разышліся адпавядае наступнаму фразеалагізму:
а) давесці (дайсці) да цяжкага, безвыходнага становішча;
б) паміж людзьмі спыніліся зносіны, сувязі.
3. Тлумачэнне да
ручкі адпавядае наступнаму фразеалагізму:
а) давесці (дайсці) да цяжкага, безвыходнага становішча;
б) паміж людзьмі спыніліся зносіны, сувязі.
4. Выберыце спалучэнні слоў, пабудаваныя правільна:
а) дабіць да ручкі;
б) прыйсці да ручкі;
в) нашы дарогі разышліся;
г) дарогі разышліся ўлева;
д) нечакана дарогі разышліся;
е) дарогі разышліся да ракі.
5. Фразеалагічны зварот да ручкі блізкі па значэнні
наступнаму спалучэнню слоў:
а) давесці да ладу;
б) да абуха дабіць;
в) да твару.
• На месцах
пропуску ўстаўце той фразеалагізм, які, на вашу думку, больш падыходзіць па
сэнсу: а) да ручкі; б) да абуха дабіць.
6. Кепска кіраваў дырэктар, … давёў завод (Аляксей Якімовіч).
7. Нават добрую гаспадарку няўмека можа … (Аляксей Якімовіч).
Для даведкі: да ручкі – давесці (дайсці) да цяжкага, безвыходнага становішча; да
абуха дабіць – пра гаспадарку ці рэч, даведзеную кімсьці да непрыгоднасці.
Вершы
для настрою
Янка і Парася
Разам не ўжыліся.
Людзі так сказалі:
Дарогі разышліся.
Аляксей Якімовіч
Здзіўлена глядзяць
На дзеда свайго унучкі.
Не ведаюць, чаму
Дабіўся ён да ручкі.
Аляксей Якімовіч
Стараецца Янка,
Гаспадарку глядзіць.
Будзеш спаць, не папрацуеш --
Да абуха можаш дабіць.
Аляксей Якімовіч
Адказы: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот). 1а.
2б. 3а. 4а, в, д. 5б. 6а, 7б.