Поиск по этому блогу

Пазнайце імёны па іх значэнні -- 5

 

Пазнайце імёны па іх значэнні -- 5

 

Тлумачым значэнні імёнаў.

 

1. Азначае носьбітка перамогі. Прыйшло з грэчаскай мовы.

 

2. Азначае спакой, мора без ветру. Прыйшло з грэчаскай мовы.

 

3. Азначае статная, вабная. Прыйшло з грэчаскай мовы.

 

Глафіра.

Якому значэнню яно адпавядае: 1, 2 ці 3?

Выберыце патрэбнае значэнне.

 

Вераніка.

Якому значэнню яно адпавядае: 1, 2 ці 3?

Выберыце патрэбнае значэнне.

 

Галіна.

Якому значэнню яно адпавядае: 1, 2 ці 3?

Выберыце патрэбнае значэнне.

 

У дапамогу.

 

У назве імя дзве аднолькавыя галосныя літары.

У назве імя трэцяя літара займае 18-е месца ў алфавіце.

 

У назве імя аднолькавая колькасць галосных і зычных літар.

У назве імя трэцяя літара займае 13-е месца ў алфавіце.

Памяншальныя формы гэтага імяГаля, Галка.

 

У назве імя зычных літар больш, чым галосных.

У назве імя чацвёртая літара займае 23-е месца ў алфавіце.

Памяншальныя формы гэтага імя Глаша, Глафа, Гланя.

             [1, с. 85, 86]

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

1. Юрэвіч У. Слова жывое, роднае, гаваркое…: Навук.-папул. кн.; Для сярэд. і ст. шк. узросту / Маст. Г. С. Хінко-Янушкевіч. Мн. : Юнацтва, 1992. – 271 с. : іл.

                                                         Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч