Поиск по этому блогу

Зберажом прыроду

 

Зберажом прыроду

 

Як Вы ацэньваеце стан экалогіі, прыроды ў сваёй мясцовасці?

Такое пытанне задаў нашым чытачам.

 

Галіна, 25 гадоў.

-- Прырода ў апошні час вельмі мяняецца і, на жаль, не ў лепшы бок. Гэта можна ўбачыць па тых порах года, якія прыходзяць да нас. Зімы становяцца падобныя на восень, а вёсны ці то на зіму, ці то на восень.

 

Ніна, 34 гады.

-- Іншы раз хаджу ў лес у грыбы, каб правесці вольны час і прынесці заадно нешта дамоў. У нашых лясах ёсць такія мясціны, на якія проста страшна глядзець. Напрыклад, можаш ісці хвілін пятнаццаць, не меней, а вакол цябе з двух бакоў дарогі сярод здзічэлых кустоў тырчаць пні ад высечанага лесу. Міжволі хочацца ўсклікнуць: “Лес, табе не баліць?”

 

Сяргей, 43 гады.

--  У нас вельмі шмат лесу, заваленага бураломам. Ён гніе гадамі, там знаходзяць прыстанішча розныя караеды. Потым яны перабіраюцца на іншыя дрэвы, яшчэ не хворыя. Гэта хворая прырода.

 

Сцяпан, 52 гады.

-- Іншы раз гляджу, як самалёты прарэваюць неба, цягнучы за сабою сівыя хвасты, падобныя да выхлапных газаў. У гэтых газах, думаю, збіраецца нямала шкодных рэчываў, якія потым падаюць з дажджом на траву, на нашы яблыні, грушы, слівы, агародніну. Ці стане яна ад гэтага смачнейшая?

 

Святлана, 63 гады.

-- Раней нашы матулі не апрацоўвалі хімікатамі памідоры, і яны чырванелі, не гнілі. А цяпер гніюць не толькі памідоры, але і яблыкі, чарэшні, грушы, слівы ў многіх садах. Стараешся, працуеш – і ў выніку атрымліваеш нуль.

 

Андрэй, 64 гады.

-- Раней па многіх нашых рэках ганялі плыты, плавалі катэры, а цяпер яны, нашы рэкі, плытчэюць, а ўвосень і ўвесну многія з іх амаль не разліваюцца, затапляючы лугі і насычаючы іх вільгаццю. Уцякае, прападае крынічная вада разам з тымі невялікімі балотцамі, якія іншы раз асушаем без патрэбы, на шкоду сабе.

 

             А як да гэтай сітуацыі адносіцеся Вы, нашы чытачы?