ВЫВУЧАЕМ
БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС: ПРАКТЫКУМ
Тэма: напісанне
складаных назоўнікаў праз злучок.
Псіхалагічны настрой.
Дажынкі, хлопцы,
Хаты, пастановы –
Гэта словы нашай мовы.
Аляксей Якімовіч.
• Якія
словы беларускай мовы вам запомніліся, падабаюцца?
Успамінаем.
Складанымі называюцца словы, якія маюць у сваім складзе
некалькі каранёў (два ці болей).
Ствараем праблемную сітуацыю.
• Як пішам: горад-герой
ці горадгерой?
Што трэба ведаць, каб адказаць на гэта пытанне?
Хвілінка
кемлівасці.
Пачнём з правіла.
Запомніце! Праз злучок пішуцца складаныя назоўнікі, утвораныя з двух самастойных
слоў, не звязаных злучальнай галоснай [4, стар. 179, “Беларуская мова”].
Напрыклад: фабрыка-кухня.
Гэты назоўнік утвораны ад двух самастойных слоў
“фабрыка”, “кухня”, без злучальнай галоснай.
Вырашэнне
праблемнай сітуацыі.
Пішам:
горад-герой.
Працуем са спалучэннямі слоў.
• З
назоўнікам перакаці-поле прыдумайце
спалучэнні слоў з прамым і з пераносным значэннем.
• Ці
з’яўляюцца гэтыя спалучэнні слоў словазлучэннямі?
• Што вам
вядома пра напісанне слова “перакаці-поле”?
Для даведкі: расліна перакаці-поле – не сем’янін, а перакаці-поле.
Ствараем праблемную сітуацыю.
• Як пішам: унтэр-афіцэр
ці ўнтэрафіцэр?
Што трэба ведаць, каб адказаць на гэта пытанне?
Хвілінка кемлівасці.
Чытаем правіла.
Помніце! Складаныя назоўнікі з першай іншамоўнай часткай обер-, унтэр-,
віцэ-,
экс-,
лейб-,
штаб-
пішуцца праз злучок [4, стар. 179, “Беларуская мова”].
Напрыклад: лейб-гвардыя.
Вырашэнне
праблемнай сітуацыі.
Пішам: унтэр-афіцэр.
Для даведкі.
Лейб-гвардыя – прывілеяванае войска ў шэрагу манархічных
дзяржаў (першапачаткова – ахова манарха).
Унтэр-афіцэр – званне малодшага каманднага саставу ў
царскай арміі і некаторых іншых арміях, а таксама асоба, якая мае гэта званне
[2, стар. 188, 335, “Слоўнік іншамоўных
слоў”].
Скорагаворка.
У штаб-кватэры сустрэліся чэмпіён і
віцэ-чэмпіён (Аляксей Якімовіч).
• Якая
арфаграма паўтараецца ў словах скорагаворкі?
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне вачыма намалюйце прыгожыя літары э,
к,
с,
потым напішыце беларускае слова “злучок” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго,
добрае і ласкавае.
Ствараем праблемную сітуацыю.
• Як пішам: Буда-Кашалёва
ці Будакашалёва?
Што трэба ведаць, каб адказаць на гэта пытанне?
Хвілінка кемлівасці.
Звяртаемся да правіла.
Запамінаем! Складаныя назоўнікі, якія абазначаюць састаўныя імёны і прозвішчы і састаўныя геаграфічныя
назвы, пішуцца праз злучок [4, стар. 179, “Беларуская мова”].
Напрыклад: Доўнар-Запольскі, Растоў-на-Доне.
Вырашэнне
праблемнай сітуацыі.
Пішам: Буда-Кашалёва.
Праца са сказам.
• Складзіце
скорагаворку са слоў.
Паэт, драматург, Дунін-Марцінкевіч,
ці? (Дунін-Марцінкевіч паэт ці драматург?)
• Растлумачце
напісанне выдзеленага слова.
Ствараем праблемную сітуацыю.
• Як пішам: паў-Брэста
ці паўБрэста?
Што трэба ведаць, каб адказаць на гэта пытанне?
Хвілінка кемлівасці.
Звяртаемся да правіла.
Запамінаем! Складаныя назоўнікі, якія абазначаюць уласныя назвы з часткай паў-, пішуцца праз злучок [4, стар.
179, “Беларуская мова”].
[6, “Беларуская мова”]
Напрыклад: паў-Нёмана.
Вырашэнне праблемнай
сітуацыі.
Пішам: паў-Брэста.
Назавіце слова.
Пішам праз злучок
Абышоў паў-Дзяржынска,
Убачыў паў-Смаленска,
Аб’ехаў … (паў-Мінска).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце
напісанне праз злучок слоў “паў-Дзяржынска”, “паў-Смаленска”, “паў-Мінска”.
Праца з вершам.
Складзіце разбураны нядобрым чараўніком верш Аляксея
Якімовіча.
Сказала курапатка. –
-- Не баюся я дажджу, --
Дома плашч-палатка.
У мяне, сябры,
Адказ: 1 – 2, 2 – 1, 3 – 4, 4 – 3.
• Знайдзіце
ў вершы слова з арфаграмай на вывучанае правіла. Растлумачце яе напісанне.
• Які
складаны назоўнік можна ўтварыць з
першай часткай плашч-? (Плашч-накідка.) Як вы яго напішаце?
Сустрэча з
фразеалагізмам.
Назавіце фразеалагізм у вершы Аляксея Якімовіча, які
абазначае “плеткары, паклёпнікі”.
Кажуць
…,
Што маленькі вожык
Купіў
крэсла-ложак
З дэфектам, без ножак.
• Які
складаны назоўнік можна ўтварыць з
другой часткай -ложак? (Канапа-ложак.) Як вы яго напішаце?
Словы фразеалагізма,
напісаныя наадварот: яылз ікызя [3, стар. 125,
“Фразеалагічны слоўнік”].
Узбагачаем мову словам Якуба
Коласа.
Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар.
Выразна прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.
І не спынілася маш(і, ы)на,
А ўжо пайшла мітусяніна:
Хватаюць клумкі па(с, с)ажыры,
Пад рукі б’юць зайцы-праныры,
Паны складаюць ч(ы, а)маданы,
Лубкі-каробкі, дзе схаваны
Паненак розныя прыпасы
Для завівання, для падкрасы,
Каб трохі зменшыць перашкоды,
Пахібкі
матухны-прыроды… [5, стар. 232 -- 233, “Паэмы Я. Коласа”].
• Раскрыйце
сэнс слова “лубкі”. (Лубка – пасудзіна з саломы і ліпавага лыка або
тонкіх лазінак.) [1, стар. 192,
“Тлумачальны слоўнік”].
• Ці можна прымяніць вывучанае
правіла да слоў “зайцы-праныры”, “лубкі-каробкі”, “матухны-прыроды”?
• Падбярыце літаратурны
адпаведнік да аўтарскага слова “хватаюць”. (Хапаюць.)
Адказ на пытанне.
• Якія складаныя назоўнікі пішуцца праз злучок?
Тэст.
Адзначце назоўнікі, напісаныя правільна.
1) Бялыніцкі-Біруля;
2) паў-Афрыкі;
3) обер лейтэнант;
4) фабрыка-кухня;
5) лётчык выпрабавальнік;
6) рэм’ер-міністр;
7) Паўдарогі.
Адказ: 1, 2, 4, 6.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Баханькоў,
А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я.
Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. -- Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.
2. Булыка, А. М.
Слоўнік іншамоўных слоў. / А. М. Булыка, Мінск : Нар. асвета, 1993. – 398 с.
3. Гаўрош,
Н. В і інш. Фразеалагічны слоўнік. Для сярэд. школы. Пад рэд. доктара
філалагічных навук Ф. М. Янкоўскага. –
Мн., “Нар. асвета”, 1973. – 352 с.
Перад загал. аўт. : Н. В.
Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М. Янкоўскі.
4. Гваздовіч, Г. А. і інш. Беларуская мова : Падруч. для
10-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі з бел.
мовай навучання з 11-гадовым тжэрмінам навучання / Г. А. Гваздовіч, М. М.
Круталевіч, У. П. Саўко. – 2-е выд., дапрац. – Мн. : Нар. асвета, 2004. – 239
с.
5. Колас, Я.
Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск : Маст. літ., 1986. — 448
с.
6. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў
агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі навучання : у 2 ч. / Г. М. Валочка
[і інш]. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. --
240 с.
Гэты ўрок (у ім
могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў часопісе “Беларуская мова і
літаратура”, ліпень 2021 года, № 7.