Руска-беларускі слоўнік на
літару “В”
Перакладзіце на беларускую мову.
1. Валежина.
2. Валежник.
3. Вальяжный.
4.
Варежка.
5. Вверху.
6.
Вдалеке.
7. Вдобавок.
8. Вдоволь.
9.
Вдоль.
10.
Вдребезги.
11.
Внезапно.
12. Вежливо.
13.
Везение.
14.
Великан.
15.
Вереница.
16.
Верезжание.
17.
Верзила.
18.
Верно.
19. Весельчак.
20. Весы.
У ДАПАМОГУ.
Словы,
запісаныя па-беларуску. Выберыце патрэбныя для перакладу.
А) вагі, шалі; б) правільна, слушна; в)
віск, верашчанне; г) волат, велікан; д) ветліва, ветла, далікатна; е) ушчэнт; ё) удосталь; ж) удалечыні; з) рукавіца;
і) ламачча, павал, буралом; й) весялун;
к) бамбіза; л) чарада; м) шанцаванне, шчасце; н) раптам; у) уздоўж; п) у
дадатак; р) угары, уверсе; с) важны, паважны; т) выварацень.
Ведайце!
Шалі (з каромыселам).
Ламачча – пра галіны, якія ляжаць на
зямлі. Павал, буралом – пра паваленыя ветрам дрэвы. Выварацень – вывернутае ветрам дрэва.
Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю). 1 т. 2 і. 3 с. 4 з. 5 р. 6 ж. 7
п. 8 ё. 9 у. 10 е. 11 н. 12 д. 13 м. 14 г. 15 л. 16 в. 17 к. 18 б. 19 й. 20 а.
1. Выкарыстаўшы запісаныя гукі,
прачытайце слова:
[в′] [э] [с′] [а ] [л] [у] [н].
2. З двух прапанаваных у дужках
варыянтаў выберыце той, які падыходзіць да першага слова па сэнсе.
(Забралі, далі) ў дадатак.
(Надакучлівае, прыгожае) верашчанне.
(Пагаварылі, пасябравалі) далікатна.
3. З двух беларускіх слоў,
перакладзеных вамі, вазьміце па адным складзе і ўтварыце наступныя: рака, далі, вочы.
Скорагаворкі
Вецер з коранем вырваў высокае дрэва (Аляксей Якімовіч).
У лесе ломам ламачча не збіраюць (Аляксей Якімовіч).
• Паспрабуйце паўтарыць хутка і
выразна.
Верш
Ішоў уздоўж лесу,
Потым уздоўж рэчкі.
Прыйшоўшы у хату,
Прысеў каля печкі.
Гарачая печка
Цяплом шчодра грэе.
Вецер усхадзіўся.
На дварэ завея.
Аляксей Якімовіч.
Ведайце!
Гук [с′] у словах “прысеў”, “расцвітае”, “светлая” вымаўляецца мякка.
Чаму так? Падумайце.
Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот). 1.
Нулясев. 2. Ілад; еавілчукадан; ілыравагап.
3. Ьнецаравыв, ацівакур; інычеладу, антакілад; інычеладу, талов.