Аляксей Якімовіч
Аўтарскія загадкі-1
Зялёны
беражок,
На беражку – авечка.
Бляе яна
старанна:
“Глыбокая тут … .
Учора я іграў увесь вечар.
А цяпер ляжу,
як пан.
Балалайцы пахваліўся.
Хто, вы думалі б? … .
Летам не
працуе,
А зімою грэе.
Ля сцяны ў маім пакоі,
Як гармонік, … .
Пачынаецца яна
Ад майго парога.
Вельмі важная для нас
Стужачка-… .
“Я багатая, сябры,
Дошак у мяне многа”, --
Пахвалілася нядаўна
Драўляная … .
Прыляцела з лесу,
Здзіўляецца сініца:
“Там, дзе снег ляжаў зімою,
Жыта і… .
Разам
з хмарамі лятае,
Кіруе ім пілот.
Над палямі, над лясамі
Серабрысты … .
Ён па рэйках да нас ехаў,
Шмат вагонаў нам прывёз.
Яго
людзі называюць
Гучным словам … .
Мае вокны, мае дзверы,
Мэблі
там багата.
Успамінаецца заўжды
Бацькоўская … .
Адгадкі (напісаны наадварот, выкарыстоўвайце для
кантролю): акчэр, няаб, яэратаб, агорад, аголдап, ацінашп, тёламас, зоварап,
атах.