ВЫВУЧАЕМ
БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС: ПРАКТЫКУМ
Тэма: правапіс
канчаткаў прыметнікаў жаночага роду ў адзіночным ліку.
Псіхалагічны настрой.
Вуліца, вясёлка,
Кіпень, выбуховы –
Гэта словы нашай мовы.
Аляксей Якімовіч.
• Якія
словы беларускай мовы вам запомніліся, падабаюцца?
Хвілінка
кемлівасці.
• Выпішыце
словазлучэнні з прыметнікамі жаночага роду ў назоўным склоне адзіночнага ліку і
абазначце іх канчаткі.
Важная падзея, новая сукенка, летняя гарачыня, важныя
падзеі.
Для даведкі.
Словазлучэнні з прыметнікамі жаночага роду ў назоўным
склоне адзіночнага ліку: важная падзея, новая сукенка, летняя гарачыня.
Вывад.
Прыметнікі жаночага роду ў адзіночным ліку маюць канчаткі-ая,
-яя
ў назоўным склоне [4, стар. 255, “Беларуская мова”].
Назавіце словы.
Пішам з -ая
Гара крутая,
Трава сухая,
Дарога … (лясная).
Аляксей Якімовіч.
Пішам без памылак
Верная сяброўка, зялёная трава,
Ранняя
вясна, гладкая паверхня,
Дальняя
дарога, крыклівая … (сава).
Аляксей Якімовіч.
• Абазначце
канчаткі прыметнікаў з вершаваных тэкстаў і растлумачце іх правапіс.
Праца са сказам.
Складзіце скорагаворку са слоў.
Прырода, падабаецца, Роме, асенняя. (Роме падабаецца асенняя прырода.)
• Растлумачце
правапіс выдзеленых літар.
Хвілінка
кемлівасці.
Пустой бочкі, пустая бочка, пустой бочцы, у пустой бочцы,
пустой бочкай, марозная зіма, марознай зімы, марознай зіме, аб марознай зіме,
марознай зімой, сіняй стужкі, сіняя стужка, сіняй стужцы, сіняй стужкай, аб
сіняй стужцы, марозныя зімы.
• Вызначце
словазлучэнні з прыметнікамі жаночага роду ў родным, давальным, творным і
месным склонах адзіночнага ліку і абазначце іх канчаткі.
Для даведкі.
Словазлучэнні з прыметнікамі жаночага роду ў родным,
давальным, творным і месным склонах адзіночнага ліку: пустой бочкі, пустой бочцы, пустой бочкай, аб пустой
бочцы; марознай зімы, марознай зіме, марознай зімой, аб марознай
зіме; сіняй стужкі, сіняй стужцы, сіняй стужкай, аб сіняй стужцы.
Вывад.
Прыметнікі жаночага роду ў адзіночным ліку маюць канчаткі
-ой,
-ай,
-яй у родным, давальным, творным і месным склонах
[4, стар. 255 -- 256, “Беларуская мова”].
Працуем са спалучэннямі слоў.
• Са
словамі “вялікай” і “жывая” прыдумайце спалучэнні слоў з прамым і з пераносным
значэннем.
• Ці
з’яўляюцца гэтыя спалучэнні слоў словазлучэннямі?
• Растлумачце
правапіс канчаткаў прыметнікаў “вялікай”, “жывая”.
• Прыметнік
“вялікай” пастаўце ў назоўным склоне і выдзеліце яго канчатак.
• Прыметнік “жывая” разам з назоўнікам, да якога ён
адносіцца, пастаўце ў форме роднага склону адзіночнага ліку.
Для даведкі: вялікай кропляй – вялікай падзеяй; жывая чарапаха – жывая мова.
Назавіце словы.
Пішам з -ой
Славы баявой,
Вяршыні снегавой,
Мамы … (дарагой).
Аляксей Якімовіч.
Пішам без памылак
Дружнай сям’ёй, глыбокай Нявой,
Позняй
вясной, лёгкай пярынкай,
Дальняй
дарогай, залатой … (галавой).
Аляксей Якімовіч.
• Абазначце
канчаткі прыметнікаў з вершаваных тэкстаў і растлумачце іх правапіс.
Хвілінка
кемлівасці.
Пустое бочкі, пустая бочка, мяккае падушкі, колішняе
сяброўкі, колішняя сяброўка, з колішняй сяброўкай, мяккія падушкі.
• Вызначце
словазлучэнні з прыметнікамі жаночага роду ў родным склоне адзіночнага ліку і
абазначце іх канчаткі.
Для даведкі.
Словазлучэнні з прыметнікамі жаночага роду ў родным
склоне адзіночнага ліку: пустое бочкі, мяккае падушкі, колішняе сяброўкі.
Вывад.
У родным склоне
прыметнікі жаночага роду могуць ужывацца таксама з канчаткамі -ое,
-ае,
-яе [4, стар. 256, “Беларуская мова”].
Назавіце словы.
Пішам з -ае
Белае сняжынкі,
Цёмнае хмаркі,
Лёгкае
… (пушынкі).
Аляксей Якімовіч.
Пішам
без памылак
Смачнае цукеркі, прыгожае барвы,
Даўняе
падзеі, лагоднае усмешкі,
Летняе
расы, стальное … (булавы).
Аляксей Якімовіч.
• Абазначце
канчаткі прыметнікаў з вершаваных тэкстаў і растлумачце іх правапіс.
• Падбярыце
аднакаранёвыя словы да слова “барва”. (Барвавець,
барвовы.)
Для даведкі: барвовы – густа-чырвоны колер [1, стар. 54, “Тлумачальны слоўнік”].
Праца са сказам.
Складзіце скорагаворку са слоў.
Каля, сцяжынкі, спыніліся, лясное, вузкае. (Спыніліся каля вузкае лясное сцяжынкі.)
• Растлумачце
напісанне выдзеленых літар.
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне вачыма намалюйце прыгожыя спалучэнні
літар ое, ае, яе, потым напішыце беларускае слова “старанная” і лагодна
ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.
Хвілінка
кемлівасці.
Пустою бочкаю, пустая бочка, мяккаю падушкаю, колішняю
сяброўкаю, колішняя сяброўка, аб колішняй сяброўцы, мяккія падушкі.
• Вызначце
словазлучэнні з прыметнікамі жаночага роду ў творным склоне адзіночнага ліку і
абазначце іх канчаткі.
Для даведкі.
Словазлучэнні з прыметнікамі жаночага роду ў творным
склоне адзіночнага ліку: пустою бочкаю, мяккаю падушкаю, колішняю сяброўкаю.
Вывад.
Прыметнікі жаночага роду ў творным склоне могуць ужывацца
з канчаткамі -ою, -аю, -яю [4, стар. 255 -- 256, “Беларуская мова”].
Назавіце словы.
Пішам з -аю
Белаю сняжынкаю,
Цёмнаю хмаркаю,
Лёгкаю … (пушынкаю).
Аляксей Якімовіч.
Пішам без памылак
Смачнаю цукеркаю, чыстаю вадою,
Даўняю
падзеяю, лагоднаю усмешкаю,
Летняю
расою, стальною … (булавою).
Аляксей Якімовіч.
• Абазначце
канчаткі прыметнікаў з вершаваных тэкстаў і растлумачце іх правапіс.
Праца з вершамі.
Складзіце разбураныя нядобрым чараўніком вершы Аляксея
Якімовіча.
З роснаю травою.
Востраю касою.
Зараз я скашу яго
Луг
шырокі прада мною
Адказ: 1 – 4, 2 – 1, 3 – 3, 4 – 2.
• Знайдзіце
ў вершаваным тэксце словы з арфаграмай на вывучанае правіла. Растлумачце іх
напісанне.
• Пастаўце
прыметнікі разам з назоўнікамі, да якіх яны адносяцца, у творным склоне.
Выраслі ялінкі.
На лясной палянцы
Густыя галінкі.
Цягнуцца
угору.
Зялёная лапка:
Сказала Алесю
Снегавая шапка.
-- У мяне з’явілася
Адказ: 1 – 2, 2 – 1, 3 – 4, 4 – 3.
• Знайдзіце
ў вершаваных тэкстах прыметнікі жаночага роду. Растлумачце іх напісанне і
пастаўце ў месным склоне.
Хвілінка
кемлівасці.
Ціхая раніца, ціхую раніцу, парожняе дзяжы, парожнюю
дзяжу.
• Вызначце
словазлучэнні з прыметнікамі жаночага роду ў вінавальным склоне адзіночнага
ліку і абазначце іх канчаткі.
Для даведкі.
Словазлучэнні з прыметнікамі жаночага роду ў вінавальным
склоне адзіночнага ліку: ціхую раніцу, парожнюю дзяжу.
Вывад.
Прыметнікі жаночага роду ў адзіночным ліку маюць канчаткі
-ую,
-юю
ў вінавальным склоне [4, стар. 255 -- 256, “Беларуская мова”].
Для даведкі: дзяжа – драўляная пасудзіна, у якой рашчыняюць хлеб [1, стар. 103, “Тлумачальны слоўнік”].
Парожняя – пустая.
[5, стар. 143 -- 144, “Беларуская мова”]
Назавіце словы.
Пішам з -ую
Дарогу
шырокую,
Гару высокую,
Краіну … (далёкую).
Аляксей Якімовіч.
Пішам
без памылак
Ранішнюю песню, знаёмую цётку,
Ніжнюю прыступку,
плыткую рэчку,
Гнуткую
вярбу, густую … (бародку).
Аляксей Якімовіч.
• Абазначце
канчаткі прыметнікаў з вершаваных тэкстаў і растлумачце іх правапіс.
Скорагаворка.
З шырокай сцежкі звярнулі на вузкую (Аляксей Якімовіч).
• Ці
паўтараецца арфаграма ў словах скорагаворкі?
Гарачая
пара з вялікай каструлі паднялася ўгору (Аляксей
Якімовіч).
• Якая
арфаграма паўтараецца ў словах скорагаворкі?
• Прыметнікі гарачая, вялікай пастаўце ў родным склоне.
Сустрэча з
фразеалагізмамі.
Назавіце фразеалагізмы ў вершах Аляксея Якімовіча, што
абазначаюць “чалавека, які выдзяляецца
сярод іншых людзей сваімі паводзінамі ці знешнім выглядам” і “выкрыць злачынныя
намеры, цёмныя справы кагосьці”.
Выбягаю з школы я,
Крочу па газонах.
Кажуць людзі пра мяне:
-- … .
• Вызначце прыметнік у вершаваным
тэксце. Праскланяйце яго, ужываючы ў родным і творным склонах дзве формы
канчаткаў.
Словы фразеалагізма,
напісаныя наадварот: яалеб анорав.
Цішком шкодзіў Янка,
Многім нёс бяду.
Людзі пастараліся:
… .
• Праскланяйце
прыметнік чыстую.
Словы
фразеалагізма, напісаныя наадварот: ілевыв ан юутсыч удав [2, стар. 26, 55,
“Фразеалагічны слоўнік”].
Узбагачаем мову словам Якуба
Коласа.
Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар.
Выразна прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.
Ідзе, а ветрык з каласкамі
Вя(д, дз)е прыемную размову
І
цешыць душу леснікову.
Маіхал пады(дз, д)е і прыстане,
І лаву жыцейка
агляне… [3, стар. 29, “Паэмы Я.
Коласа”].
• Раскрыйце сэнс слова
“прыстане”. (Стане, спыніцца ненадоўга.)
• Вызначце
прыметнікі ў вершаваным тэксце і растлумачце правапіс іх канчаткаў.
• Ці згодны
вы з напісаннем прыметніка “леснікову”?
Адказы на пытанні.
• Якія канчаткі маюць прыметнікі жаночага роду
адзіночнага ліку ў назоўным і вінавальным склоне?
• Якія
канчаткі маюць прыметнікі жаночага роду адзіночнага ліку ў родным, давальным,
творным і месным склонах?
• З якімі
канчаткамі могуць ужывацца прыметнікі жаночага роду адзіночнага ліку ў родным і
творным склонах?
Тэст.
• Дапасуйце
прыметнікі да назоўнікаў. Якія з іх запісаны памылкова?
1. У (гарадская) бібліятэка.
2. (Гарадская) бібліятэкай.
3. (Гарадская) бібліятэцы.
4. (Душэўная) размове.
5. (Душэўная) размоваю.
6. (Доўгі) днём.
7. (Прыгожая) рэчы.
8. (Малое) дзіцяці.
9. Прыгожая (рэччу).
Адказ: 6, 8, назоўнікі ў гэтых словазлучэннях мужчынскага і ніякага роду, што
не адпавядае тэме.
Выкарыстаная літаратура
1. Баханькоў,
А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я.
Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. -- Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.
2. Гаўрош,
Н. В і інш. Фразеалагічны слоўнік. Для сярэд. школы. Пад рэд. доктара
філалагічных навук Ф. М. Янкоўскага. –
Мн., “Нар. асвета”, 1973. – 352 с.
Перад загал. аўт. : Н. В.
Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М. Янкоўскі.
3. Колас, Я.
Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск : Маст. літ., 1986. — 448 с.
4. Красней, В. П.,
Лаўрэль, Я. М. Беларуская мова : Падруч. для 5-га кл. шк. з беларус. мовай
навучання. – 3-е выд., дапрац. – Мн. : Нар. асвета, 1992. -- 318 с. : іл.
5. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў
агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі навучання : у 2 ч. / Г. М. Валочка
[і інш]. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. --
240 с.
Гэты ўрок (у ім
могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў часопісе “Беларуская мова і
літаратура”, жнівень 2021 года, № 8.