Поиск по этому блогу

Гульня “Ад старту да фінішу разам са звароткам”

 

ГульняАд старту да фінішу разам са звароткам

                                                                                                                   

Каб паспяхова дабрацца да фінішу, выканайце заданні да тэмыЗваротак”.

Вось што зваротак паведамляе пра сябе:

                                                     Магу назваць асобу,

                                                     Магу назваць прадмет,

                                                     Сказаўшы так, напрыклад:

                                                     -- Люблю цябе, мой свет!

                                                                  Аляксей Якімовіч.

Успамінаем.

Звароткам можа быць і слова, і спалучэнне слоў. Гэтыя словы называюць асобу альбо прадмет, да якіх звяртаюцца з мовай.

 

Сказы, прапанаваныя для гульні (паставіўшы прапушчаныя знакі прыпынку, выберыце патрэбны з прапанаваных).

 

Развіты зваротак (мае пры сабе паясняльныя словы)

 

1. Віншую вас(,) дарагія вучні(,) з новым навучальным годам (Аляксей Якімовіч)! Беражыце сваіх настаўнікаў(,) вучні (Аляксей Якімовіч)!

 

Неразвіты зваротак (не мае пры сабе паясняльных слоў)

 

2. Адчуваю: чакаеш мяне(,) вёсачка мая (Аляксей Якімовіч). Сустракай дзяцей сваіх(,) вёсачка (Аляксей Якімовіч)!

 

Зваротак, выражаны клічнай формай назоўніка (старажытны клічны склон)

 

3. Набірайся сілы(,) браце (Аляксей Якімовіч)! Не будзь такі сур’ёзны, брат (Аляксей Якімовіч).

    

Зваротак, які аддзяляецца коскай

 

4.  Нарэшце прыбег да мяне мой сыночак (Аляксей Якімовіч). Сыночак(,) не стой, хутчэй бяжы да мяне (Аляксей Якімовіч).

    

Зваротак, які аддзяляецца клічнікам (вымаўляецца з асаблівай інтанацыяй)

 

5. О родная зямля(!) (Д, д)ай мне сілы, каб мог здзейсніць задуманае, жаданае (Аляксей Якімовіч). Родная зямля нават у снах прыходзіць да мяне (Аляксей Якімовіч).

 

Якія словы тут рыфмуюцца?

          1. Развіты зваротак  вітаю, родны край

          Рыфмуецца з такім жа звароткам прыйдзі, жаданы м.. !

         2. Развіты зваротак паслухай, паважаны чытач

         Рыфмуецца з такім жа звароткам не ўцякай, круглы м.. !

         3. Развіты зваротак касі, сталёвая каса

         Рыфмуецца з такім жа звароткам ззяй на сонцы, срэбная р.. !                                                      

         4. Неразвіты зваротак еду, сябры                                      

         Рыфмуецца з такім жа звароткам не пілуйце дрэвы, б.. .                                                          

         5. Неразвіты зваротак  расці, маленькі

         Рыфмуецца з такім жа звароткам сустракай, с.. .

         6. Неразвіты зваротак прыязджай, дзядуля

         Рыфмуецца з такім жа звароткам люблю цябе, матуля.. !

Адказы да заданняСказы, прапанаваныя для гульні” (выкарыстоўвайце толькі для кантролю): 1, 2, 1, 2, 1.    

Адказы да вершаванага тэксту (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісана наадварот апошняе слова сказа): йам, чям, асар, ырбаб, ікьнэратс, ялутам.         

 

                                                       Распрацаваў Аляксей Якімовіч