Гульня “Ад старту да фінішу разам з дзеепрыметнікам”
• Каб паспяхова дабрацца да фінішу, з прапанаваных слоў (дзеепрыметнікаў,
назоўнікаў і дзеясловаў) выбірайце толькі дзеепрыметнікі.
• Вось што дзеепрыметнік паведамляе пра сябе:
Я сябрую з дзеясловам
І прыметнік паважаю.
Сказы, тэксты будаваць
Многім я дапамагаю.
Аляксей Якімовіч.
Успамінаем!
Дзеепрыметнік – дзеяслоўная
форма. Ён абазначае прымету прадмета паводле дзеяння. Мае прыметы дзеяслова і
прыметніка.
Дзеепрыметнік адказвае на
пытанні я к і? я к а я?
я к о е? я к і я?
Напрыклад: абгароджаны.
• Словы, прапанаваныя для гульні.
1. Пабудова, пабудаваць,
пабудаваны.
2. Створаная, стварэнне,
стварыць.
3. Пажаўцець, пажаўцелае,
жаўцізна.
4. Затрымка, затрымаць,
затрыманыя.
• Устаўце ў сказы патрэбныя дзеепрыметнікі з прапанаваных для гульні.
1. Карціна, … маім земляком, у
многіх наведвальнікаў музея выклікала захапленне (Аляксей Якімовіч). 2. Непадалёку ад
ракі на высокім узгорку стаяў
цагляны дом, … вядомым пісьменнікам (Аляксей
Якімовіч). 3. Мужчыны і жанчыны, … на мяжы, ціха перагаворваліся паміж
сабою (Аляксей Якімовіч). 4. Быццам
знарок, вецер параскідаў па вуліцы … лісце (Аляксей
Якімовіч).
• Якія дзеепрыметнікі тут рыфмуюцца?
1. З прыметнікам сакавітая
Рыфмуецца дзеепрыметнік пры.. .
2. З прыметнікам мілае
Рыфмуецца дзеепрыметнік па.. .
3. З прыметнікам бляшаны
Рыфмуецца дзеепрыметнік ад.. .
4. З назоўнікам свята
Рыфмуецца дзеепрыметнік з.. .
5. З дзеепрыметнікам падараваная
Рыфмуецца дзеепрыметнік пры..
.
6. З дзеепрыметнікам размыты
Рыфмуецца дзеепрыметнік па.. .
7. З дзеепрыметнікам ацалелы
Рыфмуецца
дзеепрыметнік з.. .
• Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю) : 3, 1, 2, 3.
• Адказы да сказаў (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісаны
наадварот): яанаровтс, ынавадубап,
яынамыртаз, еалецўажап.
• Адказы да вершаванага тэксту (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісаны
наадварот): яатібырп, еаліхап, ынамалда, атажз, яанавацамырп, ытышап, ылелябз.
Распрацаваў Аляксей Якімовіч