Поиск по этому блогу

Юрыдычныя кансультацыі


Вучымся быць юрыстамі

Праблемы з медыцынскай даведкай

-- Вырашыў атрымаць у вышэйшай навучальнай установе прафесію, звязаную з працай на камп’ютэры, але ўрач адмовілася пісаць у медыцынскай даведцы такую рэкамендацыю, так як у мяне ёсць праблемы са зрокам. Я магу…
-- … раней пракансультавацца з урачом, ці падыходзіць мне па медыцынскіх паказчыках выбраная прафесія.

Ювелірны выраб

-- Купіў ювелірны выраб. Ён нам не падышоў. Я не магу…
-- … вярнуць яго ў магазін альбо абмяняць, бо ювелірныя вырабы не абменьваюцца і не вяртаюцца.

Парваўся шланг

-- Купіў пыласос, у якім неўзабаве парваўся шланг. Я магу…
-- … узяць даведку ў эксперта. Калі ён пацвердзіць, што парваны шланг – вытворчы брак, то пыласос абмяняю альбо вярну ў магазін.

Парушылі дамову

-- Парушыўшы дамову, будаўнікі не да канца выканалі работу па рамонце ў кватэры. Я магу…
-- … напісаць у іх фірму прэтэнзію альбо звярнуцца ў Таварыства абароны спажыўцоў, каб юрысты дапамаглі скласці судовы іск з нагоды невыканання дамовы.

14 дзён

-- Сапсаваўся тэлефон, які знаходзіцца на гарантыі. Я магу патрабаваць…
-- … каб яго адрамантавалі на працягу 14 дзён.

З інструкцыяй на англійскай мове

-- Купіў тэлевізар з інструкцыяй на англійскай мове. Я магу…
-- … запатрабаваць, каб далі інфармацыю  на рускай альбо беларускай мове. У іншым выпадку магу скасаваць дамову на куплю дадзенага тавару.

Не трымае зарад

-- Купіў мабільны тэлефон. Праз пяць месяцаў выявілася, што батарэя да яго не трымае зарад. Я магу…
-- зрабіць экспертнае заключэнне, каб выявіць, ці сапраўды батарэя з вытворчым недахопам, а потым звярнуцца з прэтэнзіяй да прадаўца.

Тавар з распродажу

-- Купіў няякасны тавар на распродажы. Я не магу…
-- .. яго вярнуць, так як тавар, набыты на рапродажы, у магазін не вяртаецца.

Знік інтэрнэт-магазін

-- Купіў няякасны тавар у інтэрнэт-магазіне, які раптам знік. Я магу…
-- … звярнуцца ў міліцыю з просьбай знайсці гаспадара зніклага магазіна.

Нагавіцы змянілі колер

-- Купіў нагавіцы. Калі праз некалькі дзён вырашыў іх памыць, то яны змянілі колер і памер. Я магу…
-- звярнуцца да экспертаў, каб зрабілі адпаведнае заключэнне, з якім потым звярнуся да прадаўца.

Спісваюцца грошы

-- З рахунку майго мабільнага тэлефона сталі хутка спісвацца грошы, бо нейкім чынам (магчыма, выпадкова) падключыўся на дадатковы сэрвіс. Я магу…
-- … адключыць гэты сэрвіс альбо звярнуцца з падобнай просьбай да аператара мабільнай сувязі.

Паказчыкі аналізаў

-- Для паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову ўрач адмовілася выдаваць мне медыцынскую даведку, так як у мяне не адпавядаюць норме некаторыя медыцынскія аналізы. Я магу…
-- … раней праверыць, ці адпавядаюць норме мае медыцынскія паказчыкі.

Адзін і той жа дэфект

-- … у набытай тэхніцы за кароткі час праявіўся адзін і той жа дэфект. Я магу…
-- замяніць тавар альбо вярнуць грошы, так як гэта ўказвае на яго істотны недахоп.

Дамова на фільтр

-- Падпісаў дамову і набыў у крэдыт фільтр вады, які яшчэ не ўстанавіў. Я магу…
-- … заявіць прэтэнзію і скасаваць крэдытную дамову, так як зразумеў, што гэты фільтр мне не патрэбен.

Абанемент на футбол

-- Бацька купіў мне абанемент на футбол. Я магу…
-- … вярнуць абанемент прадаўцу, так як у сілу розных прычын не магу наведваць футбольныя матчы.

Ноўтбук у растэрміноўку

-- У растэрміноўку купіў ноўтбук, які праз месяц зламаўся. Я магу…
-- … напісаць у магазін заяву аб адмове ад рамонту ноўтбука з патрабаваннем замяніць яго на новы. Пакупка ў растэрміноўку значэння не мае.

Зламаўся

-- зламаўся мабільны тэлефон, які яшчэ на гарантыі. Я магу…
-- … бясплатна адрамантаваць яго ў спецыялізаваным сэрвісным цэнтры.

Табурэткі з драпінамі

-- Кур’ер даставіў з магазіна табурэткі. Праз дзень заўважыў, што яны з драпінамі. Я магу…
-- … заявіць у магазін прэтэнзію па якасці.

Не вяртаюць

-- Каля двух месяцаў не вяртаюць ноўтбук з гарантыйнай майстэрні, не могуць адрамантаваць, спасылаючыся на тое, што нейкія запчасткі чакаюць. Я магу…
-- … звярнуцца з прэтэзіяй у той магазін, дзе набыў ноўтбук. Вам павінны вярнуць грошы.

Не задавальняе якасць
-- Не задавальняе якасць апарата па вымярэнні ціску. Я магу…
-- … аддаць яго на экспертызу. Калі ў апарата будуць вытворчыя недахопы, то маю права вярнуць яго ў магазін.

Сапсаваная каўбаса

-- Купіў сапсаваную каўбасу. Відаць, пратэрмінаваную. Я магу…
-- … аддаць каўбасу прадаўцу з патрабаваннем вярнуць за яе грошы. За пратэрмінаваны тавар прадугледжаны вялікія штрафы.

Атласы па геаграфіі

-- Мне купілі два аднолькавыя атласы па геаграфіі. Я магу…
-- … на працягу 14 дзён адзін з іх здаць у магазін.

Праблема з крэдытам

-- … набыў у крэдыт тэлевізар, але, так сталася, не магу выплачваць яго. Я магу…
-- … вярнуць тэлевізар у магазін толькі пасля выплаты крэдыту.

Праз дзве гадзіны

-- У магазіне набыў завадную цацку, якая праз дзве гадзіны зламалася. Я магу…
-- … звярнуцца з адпаведнымі дакументамі ў магазін і запатрабаваць, каб вярнулі грошы.

Шчыльна не зачыняюцца

-- Паставіў шклопакет, але акно шчыльна не зачыняецца. Я  магу…
-- … з дапамогай эксперта высветліць, хто вінаваты ў гэтым выпадку. Калі вінавата фірма, заяўлю прэтэнзію на ліквідацыю недахопаў альбо скасую заключаную дамову з кампенсацыяй матэрыяльнага і маральнага ўрону.

Некалькі спецыяльнасцей

-- Паступаючы ў вышэйшую навучальную ўстанову, я магу…
-- … у заяве на імя рэктара напісаць некальні спецыяльнасцей, падрыхтоўка да якіх ідзе на адным і тым жа факультэце, першымі ўказваючы прыярытэтныя, больш важныя для мяне (такое дапускаецца ў многіх вышэйшых навучальных установах).

Кепскай якасці

-- Купіў губную памаду кепскай якасці. Я не магу…
-- вярнуць яе ў магазін, так як сродкі асабістай гігіены абмену і вяртанню не падлягаюць.

Паслуга па вывазе смецця

-- Навязваюць паслугу па вывазе смецця. Я магу…
-- … не заключаць дамову з арганізацыяй на вываз смецця, пісьмова абгрунтаваўшы сваю адмову.

Канапа без дэталяў

-- Заказаў канапу, але ў час яе зборкі высветліў, што не хапае некаторых дэталяў. Я магу…
-- звярнуцца ў фірму і папрасіць, каб прывезлі неабходныя дэталі. Калі фірма адмовіцца гэта рабіць, заяўлю прэтэнзію на некамплект дэталяў.

Жорсткая падушка

-- Купіў падушку. Праз дзень адчуў, што яна жорсткая.. Я магу…
-- … дадзены тавар вярнуць у магазін на працягу 14 дзён.

Не вырашыў

-- У дасудовым парадку не вырашыў канфліктную сітуацыю з прадаўцом. Я магу…
-- … звярнуцца да юрыста за парадай альбо ў суд.

Кепска адрамантавалі

-- Пасля рамонту пыласоса ў сэрвісным цэнтры праз тыдзень ён зноў стаў кепска працаваць. Я магу…
-- … запатрабаваць, каб аднавілі працаздольнасць пыласоса.

Настойліва прапаноўвае

-- Калі нейкая абслугоўваючая арганізацыя настойліва прапаноўвае заключыць дагавор, я магу…
-- … папрасіць для вывучэння  на працягу некалькіх дзён Праект дагавора. Толькі тады вырашу, заключаць яго на прапанаваных умовах ці не заключаць.

Банкаўскай карткай

-- У магазіне хацеў разлічыцца банкаўскай карткай, але мне заявілі, што апарат для разліку карткай не працуе. Я магу…
-- … напісаць скаргу. У гэтым выпадку на магазін будуць накладзены санкцыі, бо згодна з правіламі гандлю пакупнікі аабслугоўваюцца як за наяўны разлік, так і па банкаўскай картцы.

Іншы памер

-- З інтэрнэт-магазіна прыслалі нагавіцы не таго памеру, што заказваў. Я магу…
… -- вярнуць тавар у інтэрнэт-магазін на працягу 14 дзён.

Купіў ноўтбук

-- Купіў ноўтбук, які неўзабаве стаў кепска працаваць. У магазіне прапанавалі гарантыйны рамонт. Я магу…
-- … напісаць у магазін заяву аб адмове ад рамонту і запатрабаваць скасавання дамовы аб куплі-продажы. У дадзеным выпадку магазін павінен вярнуць грошы.

Жонка набыла фільтр

… Фірма прапанавала набыць фільтр вады. Жонка пагадзілася, падпісала дамову на набыццё ў крэдыт фільтра. Яго пакуль не ўстанавілі. Я магу…
-- … заявіць прэтэнзію і скасаваць крэдытную дамову.

Змяшчаем рэкламу

-- Сайт некамерцыйнай арганізацыі змяшчае рэкламу. Я магу…
-- … пацікавіцца, ці трэба ў гэтым выпадку плаціць падаткі?
-- Трэба. Падатковы кодэкс не дапускае такога выключэння.

Не спадабаліся нагавіцы

-- Набыў нагавіцы. Высветлілася, што яны кепска прашытыя. Чэк захаваўся. Я магу…
-- … вярнуць нагавіцы ў магазін. Калі там адмовяцца прымаць тавар, напішу пісьмовую прэтэнзію.

Не абменьваюцца

-- Набыў некалькі ўпаковак таблетак, але яны мне не спатрэбіліся. Цяпер я не магу…
-- … вярнуць таблеткі ў аптэку, так як лекі не вяртаюцца і не абменьваюцца.

Экспертыза тавару

-- Вырашыў павесці экспертызу купленага мною тавару. Я магу…
-- … прысутнічаць пры экспертызе, так як пры правядзенні экспертызы запрашаюцца ўсе ўдзельнікі канфлікту. Акт тэхнічнай экспертызы аплачвае спажывец.

Своеасаблівая дамова

-- Прадавец не хоча даваць чэк за аказаную і аплачаную мною паслугу. Я магу…
-- … запатрабаваць, каб прадавец даў чэк. Ён заўсёды павінен яго выдаваць. Чэк – своеасаблівая дамова паміж прадаўцом і спажыўцом.

Праблема з планшэтам

-- У гарантыйнай майстэрні ніяк не могуць адрамантаваць планшэт. Я магу…
-- … звярнуцца з прэтэнзіяй у магазін, каб вярнулі грошы.

Купіў дачцэ

-- Купіў дачцэ гадзіннік, але ён ёй не спадабаўся. Я магу…
-- … вярнуць гадзіннік у магазін і атрымаць за яго грошы.


Кантактныя лінзы

-- Не падышлі набытыя ў аптэцы кантактныя лінзы. Я не магу…
-- … вярнуць лінзы ў аптэку, так як кантактныя лінзы не вяртаюцца і не абменьваюцца.

Кофтачка дачцэ

-- Купіў дачцэ кофтачку, але не спадабалася якасць тканіны. Кофтачка быццам памятая. Я магу…
-- … на працягу 14 дзён з моманту пакупкі вярнуць кофтачку ў магазін.

Зацесныя красоўкі

-- Купіў зацесныя красоўкі. Я магу…
-- … на працягу 14 дзён вярнуць красоўкі прадаўцу.

Кепска працуе

-- Купіў тэлефон, які праз месяц стаў кепска працаваць. Я магу…
-- … звярнуцца ў гарантыйную сэрвісную майстэрню. Тэлефон можна замяніць, калі дэфект праявіцца паўторна.

Рабіў рамонт

-- Рабіў кватэры рамонт і зняў батарэі. Папярэдзіў аб гэтым сантэхніка, а ён без майго ведама ўключыў у нашай кватэры ацяпленне. У выніку моцна заліло суседа знізу. Ён патрабуе кампенсацыі за нанесеную шкоду. Сантэхнік адмаўляецца яе пакрываць, заявіўшы, што я павінен быў прадугледзець заглушкі. Я магу…
-- … выклікаць камісію, скласці акт і прад’явіць прэтэнзіі да той арганізацыі, у якой працуе сантэхнік.

Боцікі без інфармацыі

-- Купіў боцікі, але на ўпакоўцы не дадзена поўная інфармацыя пра іх: які памер, з якога матэрыялу зроблены і т. д.  Я магу…
-- … вярнуць боцікі ў магазін, так як спажывец мае права на атрыманне поўнай інфармацыі пра тавар.

Без пячаткі

-- З інтэрнэт-магазіна кур’ер прывёз тавар без пячаткі ў гарантыйным талоне. Я магу…
-- … не купляць яго, бо потым, калі праявіцца ў ім дэфект, будзе цяжка вярнуць яго назад.

Праблемы з замком

-- Паставілі новыя ўваходныя дзверы, але ключ у замку трэба паварочваць з намаганнем. Я магу…
… -- запатрабаваць, каб на працягу гарантыйнага тэрміна фірма замяніла замок.

Адышла падэшва

-- Праз два месяцы пасля пакупкі адышла падэшва чаравіка. Я магу…
-- … запатрабаваць у прадаўца ліквідаваць дэфект.

Адмовіцца ад фільтра

-- Набыў у крэдыт фільтр вады, падпісаў дамову. Яго яшчэ не ўстанавілі. Дачка параіла адмовіцца ад фільтра. Я магу…
-- … заявіць прэтэнзію і скасаваць крэдытную дамову.

З заменніка скуры

-- Высветлілася, што смярдзіць куртка, пашытая з заменніка скуры. Я магу…
-- … на працягу 7 дзён з дня пакупкі запатрабаваць вярнуць грошы альбо замяніць тавар.

На рамонт канапы

-- Заключыў дамову з фірмай на рамонт канапы. Прадстаўнікі фірмы рамонт у вызначаны тэрмін не могуць выканаць. Я магу…
-- … у судовым парадку запатрабаваць кампенсацыю маральнага ўрону, калі фірма не жадае ці не можа  вырашыць гэтую сітуацыю.

Не спадабалася касметыка

-- Купіла касметыку без упакоўкі. Яна мне не спадабалася. Я магу…
-- … выкінуць яе на сметнік. Касметыка адносіцца да той групы тавараў, якія не вяртаюцца.

Майка ў магазіне “сэканд-хэнд”

-- Вырашыў вярнуць майку, набытую ў магазіне “сэканд-хэнд”. Я не магу
-- .. гэта зрабіць, так як такі тавар нельга вярнуць альбо абмяняць.

На гарантыі

-- Па маёй віне зламаўся тэлефон, які яшчэ на гарантыі. Я магу…
-- … звярнуцца ў спецыялізаваны сэрвісны цэнтр з просьбай адрамантаваць тэлефон.

Рамонт за два тыдні

-- У дамове напісана, што фірма павіна зрабіць рамонт у кватэры за два тыдні, але з гэтай работай яна не спраўляецца. Я магу…
-- … у судовым парадку запатрабаваць кампенсацыю маральнага ўрону, калі фірма не захоча зменшыць кошт работ.

Захоўвайце чэк

-- Пасля рамонту ў кватэры засталася нявыкарыстаная плітка. Я магу…
-- … вярнуць плітку ў магазін, калі яна ва ўпакоўцы, а ў вас застаўся чэк з магазіна.

У хімчыстцы

-- Здаў у хімчыстку нагавіцы, але мне не вяртаюць іх у вызначаны тэрмін. Я магу…
-- … запатрабаваць ад хімчысткі кампенсацыю. Яна нясе адказнасць за парушэнне тэрмінаў выканання абавязкаў па дамове.

Праз інтэрнэт-магазін

-- Праз інтэрнэт-магазін набыў камп’ютэр, які неўзабаве сапсаваўся. Тэлефон прадаўца інтэрнэт-магазіна не адказвае. Я магу…
-- … звярнуцца ў праваахоўныя органы за дапамогай.

Цеснаватая сумка

-- Купіў сумка для ноўтбука, але яна аказалася цеснаватая. Я магу…
-- … на працягу двух тыдняў вярнуць сумку ў магазін.


Цесныя джынсы

-- Купіў джынсы. Дома зразумеў, што яны мне ціснуць. Я магу…
-- … вярнуць джынсы прадаўцу на працягу 14 дзён.

Шкло на экран
-- Шкло на экран тэлефона я магу…
-- … вярнуць у магазін на працягу 14 дзён з дня пакупкі.

Незнарок
-- у магазіне незнарок зачапіў плячом і разбіў бутэльку з півам. Я магу…
-- …. папрасіць прабачэння ў прадаўцоў і пайсці дамоў. Пры нестандартных сітуацыях фінансавыя выдаткі ляжаць на адміністрацыі магазіна.

Зламалася печка

-- Зламалася мікрахвалевая печка, тэрмін гарантыі якой ужо закончыўся. Я магу…
-- … аддаць печку на рамонт. У дакументах, якія прыкладваюцца да тавару, павінны  быць адрасы рамонтных майстэрняў.

Устанавіла дамафон

-- У маім доме фірма ўстанавіла дамафон і патрабуе, каб заключыў з ёю дамову. Я магу…
-- … адмовіцца заключаць дамову. Калі дамафон сапсуецца, буду рамантаваць яго за свае грошы.

Усё рамантую

-- Купіў тэлевізар. Яго гарантыя – два гады. Ужо тры разы рамантаваў. Зноў кепска працуе. Я магу…
-- … напісаць заяву ў магазін, што адмаўляюся ад далейшых рамонтаў. Мне павінны замяніць тэлевізар альбо вярнуць грошы.

Напісаць прэтэнзію
-- За кепска аказаную паслугу я магу…
-- … напісаць прэтэнзію.

Чайнік з бракам

-- Купіў чайнік. Потым заўважыў, што ён з вытворчым бракам. Я магу…
-- … напісаць прэтэнзію. Такі чайнік прадаўцы павінны адправіць у сэрвісны цэнтр для ліквідацыі вытворчага браку.

Не задавальняе якасць
-- Праз інтэрнэт купіў тавар са зніжкай. Яго якасць мяне не задавальняе. Я магу…
… -- выставіць фірме прэтэнзіі.

Кватэра не спатрэбілася

-- З рыэлтарам заключыў дамову аб пошуку кватэры, заплаціў яму аванс. Так сталася, што кватэра мне не спатрэбілася. Я магу…
-- … скасаваць складзеную дамову і вярнуць аванс.

Непрыемны пах

-- Купіў падушку, якая непрыемна пахне. Я магу…
-- … напісаць прэтэнзію і вярнуць падушку ў магазін.

Падрапанае шкло
-- Паставілі ў акно шклопакет. Толькі на другі дзень заўважыў, што шкло падрапанае. Я магу…
-- … запатрабаваць ад фірмы, каб замянілі шкло на якаснае.

Не тая інструкцыя

-- Купіў электрапрыбор, які праз некалькі дзён згарэў. Інструкцыя да яго была на нямецкай мове. Я магу…
-- … напісаць прадаўцу пісьмову прэтэнзію. Згодна з пастановай Савета міністраў інструкцыі да імпартных тавараў павінны быць перакладзены на даступную мову.

Жорсткая падушка
-- Купіў падушку. Праз некалькі дзён заўважыў, што яна вельмі жорсткая. Я магу…
-- … вярнуць прадаўцу падушку на працягу 14 дзён.

Сфатагравацца ў гульневай установе

-- Захацелася сфатаграфавацца ў гульневай установе. Я магу…
-- … сфатаграфавацца ў гульневай установе толькі з дазволу арганізатара азартных гульняў.

Няякасная мультыварка
-- Купіў няякасную мультыварку. Я магу…
-- …звярнуцца ў сэрвісны цэнтр і зрабіць акт тэхнічнага абследавання мультываркі на прадмет істотнага недахопу. Пасля гэтага ў прадаўца можаце патрабаваць, каб абмянялі тавар альбо вярнулі грошы.

Няякасны ноўтбук

-- Купіў няякасны ноўтбук. Я магу…
-- … узяць у сэрвісным цэнтры экспернае заключэнне і запатрабаваць вярнуць грошы за няякасны ноўтбук.

Знікаюць з рахунку

-- З рахунку майго мабільнага тэлефона сталі знікаць грошы. Высветліў, што падключаны да дадатковага сэрвісу (магчыма, сам выпадкова націснуў не на тую кнопку). Я магу…
-- … папрасіць у аператара, каб адключылі непатрэбны дадтковы сэрвіс.

Праблемны ўнітаз

-- Купіў унітаз, які, як высветлілася, не падышоў у туалет па сваіх параметрах. Я магу…
-- … вярнуць унітаз прадаўцу і купіць іншы.

Шкло на экран

-- Купіў тэлефон раза са шклом на экран. У тэлефоне вытворчы недахоп. Я магу…
-- … тэлефон вярнуць у магазін, а шкло на экран мог вярнуць на працягу 14 дзён з дня пакупкі.

Ложак без дэталі

-- Купіў ложак, у якім, як праведаў пазней, не хапае адной дэталі. Я магу…
-- … заявіць прэтэнзію ў магазін. На працягу 7 дзён ён абавязаны ліквідаваць праблему.