Поиск по этому блогу

Гульня "Бакі рваць"

 

Фразеалагічныя заданні на літару “Б” “Правер сябе”

 

Падбярыце фразеалагічныя звароты (фразеалагізмы) так, каб яны адпавядалі ўказаным лексічным значэнням.

 

Тлумачыцца значэнне фразеалагізмаў, якія трэба падабраць

 

1. Смяяцца, рагатаць да стомы.

2. Тое, што трывожыць, непакоіць, прычына пакут, клопатаў.

3. Вельмі добра ведаць каго-небудзь; разумець намеры, спадзяванні, задумы чые-небудзь.

4. Вельмі хута, паспешліва (бегчы, уцякаць і г. д.).

5. Зусім сур’ёзна.

6. Вельмі моцна (спаць).

7. Вельмі, надта, надзвычай.

8. Марнаваць час, гультаяваць.

9. Вельмі шчыльна, цесна напоўніць.

10. Без выніку і плёну намагацца, старацца, шукаючы выйсце з бядоты.

11. Бурна, актыўна (ідзе жыццё, праца).

12. Звяртаць увагу на тое, што выклікае трывогу.

13. Перашкаджаць рабіць штосьці, адцягваць ад справы.

14. Кепска кончыцца камусьці, не прайсці бясследна (звычайна пра расплату за які-небудзь учынак).

15. (Нагаварыць) занадта многа абы-чаго, без разбору.

16. Старацца на ўсю моц-сілу, вельмі напружваючыся.

17. Рабіць тое, што не патрабуе ўмення, кемлівасці.

18. Хай сабе і так, не бяда.

19. Пакараць розгамі, адлупцаваць.

20. Усяляк прыходзілася: і добра, і кепска.

 

Фразеалагізмы, якія падбіраем да ўказаных тлумачэнняў

 

Быкам (валам) хвасты круціць, бокам (праз бок) вылезці, біцца як рыба аб лёд, без жартаў, бакі рваць, быў на кані  і пад канём, бочку арыштантаў (нагаварыць), біць у званы, бібікі біць, балючае месца, без задніх ног, бачыць наскрозь, бярозавай кашы даць (усыпаць), браць на ўсе жылы, блытацца (таўчыся) пад нагамі, без аглядкі, бітком набіць, без канца, бяда вялікая, біць крыніцаю.

 

Для даведкі (выкарыстоўвайце толькі для кантролю, каб праверыць сябе).

 

17. Быкам (валам) хвасты круціць. 14. Бокам (праз бок вылезці). 10. Біцца як рыба аб лёд. 5. Без жартаў. 1. Бакі рваць. 20. Быў на кані  і пад канём. 15. Бочку арыштантаў (нагаварыць). 12. Біць у званы. 8. Бібікі біць. 2. Балючае месца. 6. Без задніх ног. 3. Бачыць наскрозь. 19. Бярозавай каашы даць (усыпаць). 16. Браць на ўсе жылы. 13. Блытацца (таўчыся) пад нагамі. 4. Без аглядкі. 9. Бітком набіць. 7. Без канца. 18. Бяда вялікая. 11. Біць крыніцаю.

 

      [1, стар. 21 -- 34, “Фразеалагічны слоўнік”]

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

1. Гаўрош, Н. В і інш. Фразеалагічны слоўнік. Для сярэд. школы. Пад рэд. доктара філалагічных навук Ф. М. Янкоўскага.  – Мн.,  “Нар. асвета”, 1973. – 352 с.

Перад загал. аўт. : Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М. Янкоўскі.