Поиск по этому блогу

Выказванні “Сям’я”

                                           Выказванні “Сям’я”          

 

Складзіце сказы з цытатаў славутых аўтараў старажытнасці.

 

1. Продкаў, нашчадкі, за, плацяць, віну (Курцый Руф).

 

2. Няхай, нашчадкам, клопат, застаецца, нашым, наш (Вяргілій).

 

3. Павінны, людзьмі, бацькоў, дарагімі, мы, самымі, лічыць (Пятроній).

 

4. Ведаць, мы, продкаў, вынаходствы, нашых, павінны (Цыцэрон).

 

5. Ад, уцякае, хто, сваіх; хутка, прытулак, той, знойдзе, не, сабе (Плаўт).

 

6. Сваім, кожны, у, цар, доме (Гарацый).

 

7. Нічога, няма, мацней; маці, просьбы, чым (Ювенал).

 

Звесткі аб аўтарах.

 

Цыцэрон (106 – 43 да н. э) – рымскі аратар, філосаф і дзяржаўны дзеяч.

Курцый Руф (1 ст. н. э.) – рымскі гісторык, аўтар “Гісторыі Аляксандра”.

Вяргілій (70 – 19 да н. э.) – рымскі паэт.

Пятроній (? – 66 н. э.) – рымскі пісьменнік.

Плаўт (сярэдзіна 3 ст. да н. э.) – рымскі камедыёграф.

Гарацый (65 – 8 да н. э.) – рымскі паэт.

Ювенал (каля 60 – 127) – рымскі паэт-сатырык.

 

Для даведкі (выкарыстоўваць толькі для праверкі, для кантролю).

 

1.   За віну продкаў плацяць нашчадкі (Курцый Руф).

2.   Наш клопат няхай застаецца нашым нашчадкам (Вяргілій).

3.   Бацькоў мы павінны лічыць самымі дарагімі людзьмі (Пятроній).

4.   Мы павінны ведаць вынаходствы нашых продкаў (Цыцэрон).

5.   Хто ўцякае ад сваіх, той не хутка знойдзе сабе прытулак (Плаўт).

6.   У сваім доме кожны цар (Гарацый).

7.  Няма нічога мацней, чым просьбы маці (Ювенал).