Матэрыял
для самаадукацыі. Граматычныя заданні да майго верша «Не хавайся, зорачка»
(Дадзены
ў скарачэнні.)
Аляксей Якімовіч
Не хавайся, зорачка
На небе
месячык,
Зорачку шукае.
Дзе яна падзелася,
Думае, гадае.
-- Зорачка, зорачка,
Хутчэй засвяціся,
Не хавайся, зорачка,
Прыйдзі,
адгукніся.
Успомні, ясна зорачка,
Як з табой гулялі.
Хмаркі кучаравыя
Шчасцейка жадалі.
Няма цяпер шчасцейка,
Сумна, адзінока.
Я плыву, узнімаюся
На гару высока.
З вочак маіх срэбных
Падаюць
слязінкі.
Іх ловяць, трымаюць
Ручкамі травінкі.
2020 год.
Верш “Не хавайся, зорачка” цалкам надрукаваны ў кнізе «Карп у футры», выдадзенай выдавецтвам
«Беларусь» у 2021 годзе.
• Выкарыстаўшы ўзор разважання, растлумачце правапіс
выдзеленай літары ў слове "засвяціся".
Узор
разважання. У слове
"заспявала" прыстаўка за-. А прыстаўкі аб-, ад-, пад-, над-, перад- пішуцца
нязменна.
• Якое слова ў вершы вам найбольш падабаецца? Чаму?
• Знайдзіце словы, у якіх назіраецца характэрная асаблівасць
беларускай мовы – ужываюцца заўсёды цвёрдыя гукі.
• Прадоўжыце правіла.
Дзеясловы ў загадным ладзе
абазначаюць папярэджанне, заклік…
• Знайдзіце ў вершаваным тэксце дзеясловы ў загадным ладзе.
• Назавіце ключавы сказ.
• Назавіце словы з памяншальна-ласкальным значэннем. У якіх
стылях маўлення можна, а ў якіх нельга карыстацца імі?
• Падбярыце сінонім да слова “нуда”. (Сум, сумота, смутак.)
• Выпішыце з тэксту слова наступнай будовы: корань + канчатак.
(Плыву.)
• Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў апошняй страфе.
• Выкарыстаўшы ўзор разважання, дакажыце, што пара слоў
"хмаркі кучаравыя" --
словазлучэнне.
Узор
разважання. Пара слоў вялікая радасць -- словазлучэнне. У ім
галоўнае (радасць) і залежнае (вялікая) словы звязаны па сэнсе і
граматычна.
• Назавіце цвёрдыя і мяккія гукі-браты. Якія з іх
найчасцей ужываюцца ў тэксце?
Напрыклад: ([с],
[с'], [н].)
• Назавіце словы з гэтымі гукамі. Да якой часціны
мовы яны належаць?
• Знайдзіце ў тэксце словы, у якіх назіраецца
характэрная асаблівасць беларускай фанетыкі -- ужываецца працяжны, не выбухны
гук... ([г]).
• Выкарыстаўшы ўзор разважання, растлумачце правапіс
апострафа ў слове "з'явіся".
Узор
разважання. Пад'ём (пасля цвёрдай зычнай перад ё пры раздзельным іх
вымаўленні.)
• Знайдзіце ў вершы словы, у якіх назіраецца
характэрная асаблівасць беларускай фанетыкі -- ужываецца заўсёды цвёрды гук ...
([р]).
• У спалучэнні "з
табой", пішам з. А як вымаўляем?
([С].)
Для даведкі: звонкі [з]
перад глухім зычным вымаўляецца як [с].
• Назавіце слова, у якім
колькасць літар і колькасць гукаў не супадае.
• Вызначце ў тэксце асобу дзеясловаў. Якія асабовыя
займеннікі дапамаглі вам гэта зрабіць?
Запомніце! Асабовыя
займеннікі дапамагаюць вызначаць асобу дзеясловаў цяперашняга (будучага) часу
пры іх спражэнні.
• Назавіце назоўнікі ў пачатковай форме. Вызначце іх
сінтаксічную ролю
Помніце!
Назоўнік у ролі зваротка членам сказа не з’яўляецца.