Поиск по этому блогу

Гульня "З назоўнікам"

 

Марфалагічная гульня “Назоўнік з пазычаных складоў”

 

З пазычаных складоў.

1. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце адушаўлёны назоўнік.

Напалохаць, адстаў, чараўнік.

Помніце! Адушаўлёныя назоўнікі абазначаюць людзей, жывёл, птушак, рыб, насякомых, мікробаў і інш. і адказваюць на пытанне х т о? Да адушаўлёных назоўнікаў адносяцца і назвы казачных істот.

Адушаўлёныя назоўнікі ў форме множнага ліку і мужчынскага роду ў форме адзіночнага ліку ў В. склоне маюць такія ж формы, як у Р: кармушкі для вераб’ёў (Р. скл.) --  кармілі вераб’ёў (В. скл.); дрэсіроўка дэльфіна (Р. скл.) -- дрэсіравалі пінгвіна (В. скл.).

 

З пазычаных складоў.

2. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце  ўласны назоўнік.

Паехаў, пакунак,  сала.

Помніце! Уласныя назоўнікі – гэта імёны і прозвішчы людзей, клічкі жывёл, назвы гарадоў, вёсак, рэк, фабрык, часопісаў, твораў і інш.

У якасці ўласных назваў могуць выступаць і словазлучэнні: Белавежская пушча.

 

З пазычаных складоў.

3. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце назоўнік агульнага роду.

Выціраць, хобат, нядаўна.

Помніце! Асобную групу складаюць назоўнікі, род якіх вызначаецца ў залежнасці ад полу асобы: плакса – ён плакса (м. р.), яна плакса (ж. р.). Гэта назоўнікі агульнага роду.

 

З пазычаных складоў.

4. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце зборны назоўнік.

Вясенні, насыпаць, некалі.

Помніце! Назоўнікі, якія абазначаюць сукупнасць аднародных прадметаў ці асоб як адно цэлае, называюцца зборнымі: галлё, моладзь.

 

З пазычаных складоў.

5. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце назоўнік, які ўжываецца толькі ў форме множнага ліку.

Агарод, купіць, каляровы, рыба.

 

З пазычаных складоў.

6. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце назоўнік, які ўжываецца толькі ў форме адзіночнага ліку.

Лагер, малюнак, кола.

 

З пазычаных складоў.

7. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце рознаскланяльны назоўнік.

Цягаць, паляна.

Помніце! Да рознаскланяльных адносяцца назоўнікі на –мя (імя, племя, стрэмя) і назоўнікі, якія абазначаюць назвы маладых істот (ягня, ягнё).

 

З пазычаных складоў.

8. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце назоўнік 1-га скланення.

Цана, прадаць.

Помніце! Да 1-га скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткамі –а, ў назоўным склоне: сястр-а.

 

З пазычаных складоў.

9. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце назоўнік 2-га скланення.

Родны, напісаць.

Помніце! Да 2-га скланення адносяцца назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне і назоўнікі ніякага роду з канчаткамі –о, -ё, -е, -а: дом, сэрц-а.

 

З пазычаных складоў.

10. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце назоўнік 3-га скланення.

Прывязь, высушыць.

Помніце! Да 3-га скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне: маладосць.

 

Для кантролю (назоўнікі тут запісаны не ў тым парадку, які дадзены вышэй). Выкарыстоўвайце толькі, каб праверыць сябе.

 

Купалаакулярынасенненастаўнікпрацаціхоняцялясувязьмалаконарод

 

Тут патрэбныя назоўнікі напісаны наадварот

 

1. Кінўатсан. 2. Алапук. 3. Янохіц. 4. Еннесан. 5. Ырялука. 6. Окалам. 7. Яляц. 8. Ацарп. 9. Доран. 10. Ьзявус.

                                                                           Склаў Аляксей Якімовіч