Лексічнае
заданне “Правер сябе”. Аберуч
Заданнне
1
• Выкарыстаўшы
даведку, падбярыце словы так, каб яны адпавядалі ўказаным лексічным значэнням.
1. Абедзвюма рукамі (узяць, абхапіць што-небудзь).
2. Халодная будыніна для калёс, саней і інш.
3. Пакрывала для стала; настольнік.
4. Шырокі прастор як акінуць вокам; далягляд. 2) Вобласць, сфера дзейнасці
каго-небудзь, чаго-небудзь.
5. Вялікі ўчастак зямлі; шырокі прастор.
6. Надакучыць, апрыкрыць.
7. Тупая, патоўшчаная частка сякеры, процілеглая лязу [1,
стар. 9, 10, 12, “Тлумачальны слоўнік”].
Для даведкі. Аберуч, абсяг, абозня, абрус, абух, абшар, абрыдзець.
Заданне
2.
• Устаўце
патрэбныя словы.
Ля ракі ляжыць лужок.
Коціцца чырвоны … .
Пазірае з вышыні
На прыгожы наш … .
Аляксей Якімовіч.
Заданне
3.
• У якім
значэнні ўжываецца слова “шар”?
Адказ да задання 1
(выкарыстоўвайце толькі для кантролю): 1 – аберуч, 4 -- абсяг, 2 – абозня, 3 – абрус, 7 – абух, 5 – абшар, 6 – абрыдзець.
Адказ да задання
2: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы
напісаны наадварот): раш; рашба.
Адказ да задання
3: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы
напісаны наадварот): Мынсонареп у. Ацнос атэг.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Баханькоў,
А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я.
Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. -- Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.