Поиск по этому блогу

Лексічнае заданне “Правер сябе”. Забава.

 

Лексічнае заданне “Правер сябе”. Забава.

Заданне 1.

• Выкарыстаўшы даведку, падбярыце словы так, каб яны адпавядалі ўказаным лексічным значэнням.

1. 1) Затрымлівацца дзе-небудзь даўжэй, чым трэба. 2) Праводзіць час у гульнях, забавах; цешыцца, забаўляцца.

2. 1) Гразкае балота, дрыгва. 2) Застой, адсутнасць дзейнасці, ініцыятывы.

3. Поўны сіл, энергіі, дзейнасці.

4. Раней: возчык грузаў.

5. Круглая нізкая пасудзіна з клёпак для мыцця бялізны.

6. Шырокая грунтавая дарога.

7. Узвышаны ўчастак лесу ў сасновым бары  [1, стар. 50, 51, 52, 53, 54, “Тлумачальны слоўнік”].

Для даведкі. Баравіна, бадзёры, бавіцца, балагол, балея, багна, бальшак.

Заданне 2.

• Устаўце патрэбныя словы.

                                                  Вось яна, перада мною,

                                                  Пазірае … .

                                                  Гэта гразкае балота

                                                  Спрадвечная … .

                                                           Аляксей Якімовіч

Заданне 3.

• Падбярыце сінонім да слова “спрадвечная”.

Адказ да задання 1: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю): 7 – баравіна, 3 – бадзёры, 1 – бавіцца. 4 – балагол, 5 – балея, 2 – багна, 6 – бальшак.

Адказ да задання 2: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот): ангарп; ангаб.

Адказ да задання 3: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; слова напісана наадварот): яанчевакев.

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

1. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. --  Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.