Поиск по этому блогу

Гульня “Ад старту да фінішу разам з дзеясловам”

 

Гульня “Ад старту да фінішу разам з дзеясловам”

                                                                                      

Каб паспяхова дабрацца да фінішу, з прапанаваных слоў (дзеясловаў, назоўнікаў і прыметнікаў) выбірайце толькі дзеясловы.                      

Вось што дзеяслоў паведамляе пра сябе:

                                                    Магу нешта папрасіць,

                                                    А магу і загадаць.

                                                    Пазнаёмцеся са мною.

                                                    Дзеясловам мяне зваць.

                                                                 Аляксей Якімовіч.

Успамінаем!

Дзеяслоў – самастойная часціна мовы. Ён абазначае дзеянне прадмета і адказвае на пытанні  ш т о  р а б і ц ь?  ш т о  з р а б і ц ь?

Напрыклад: касіць, скасіць.

Словы, прапанаваныя для гульні.

 

Пачатковая форма дзеяслова (неазначальная форма)

 

1. Пісьмо, напісаць, прыземісты.            

 

Дзеяслоў цяперашняга часу

 

2. Звініць, пануры, парасон.

 

Дзеяслоў прошлага часу                                         

 

3. Шафа, асцярожны, пранёсся.

 

Дзеяслоў будучага часу

 

4. Жаданне, закрасуе, працавіты.

 

Зваротны дзеяслоў (заканчваецца на –ся, -цца)

 

5. Хваляцца, хвалько, чароўная.

 

Асабовы дзеяслоў (абазначае дзеянне, утворанае пэўнай асобай або пэўным прадметам)

 

6. Пах, смачны, пахне.

 

Безасабовы дзеяслоў (не ўказвае на ўтваральніка дзеяння)

 

7. Світанне, світае, кучаравы.

 

Дзеяслоў закончанага трывання (адказвае на пытанне ш т о  з р а б і ц ь?)

 

8. Зацурчалі, стромкая, вершаліна.

 

Дзеяслоў незакончанага трывання (адказвае на пытаннне ш т о  р а б і ц ь?)

 

9. Сенажць, шырокі, дзьме.

 

Дзеяслоў абвеснага ладу (абазначае дзеянне, якое адбывалася ці будзе адбывацца)

 

10. Лагчына, палохаюць, велічны.

 

Дзеяслоў умоўнага ладу (абазначае пажаданае дзеянне або такое, што можа адбыцца пры пэўнай умове)

 

11. Расцвіла б, узбярэжжа, бязмежны.

 

Дзеяслоў загаднага ладу (выражае пабуджэнне да дзеянне: просьбу, загад, заклік і іншае)

 

12. Цікавы, сыпні, цікавасць.

 

Дзеяслоў першага спражэння (у 3-й асобе множнага ліку звычайна заканчваецца на –уць, -юць)

 

13. Вой, прыемны, згінаюць.

 

Дзеяслоў другога спражэння (у 3-й асобе множнага ліку звычайна заканчваецца на –аць, -яць)

 

14. Закрэсліў, росная, водгук.

 

Устаўце ў сказы патрэбныя прыметнікі з прапанаваных для гульні.

 

1. Каб … добрае сачыненне, трэба добра пастарацца (Аляксей Якімовіч). 2. Спяваюць дзяўчаты, … наша родная песня (Аляксей Якімовіч). 3. Скалануўшы зямлю і паветра, над полем … самалёт (Аляксей Якімовіч). 4. Прыйдзе вясна, прынясе цяпло, і ажыве зямля, … (Аляксей Якімовіч). 5. Многія людзі здзяйсняюць добрыя ўчынкі, але маўчаць, не … (Аляксей Якімовіч). 6. Свежым хлебам на полі ўлетку … каласістае жыта (Аляксей Якімовіч). 7. …, з-за лесу павольна выплывае вогненнае сонца (Аляксей Якімовіч). 8. Прайшоў дождж, і …, пабеглі да ракі жвавыя ручаёчкі (Аляксей Якімовіч). 9. … халодны вецер, кідае мне ў твар колкія сняжынкі (Аляксей Якімовіч). 10. Ляцяць з неба, усё жывое … жоўтыя бліскавіцы (Аляксей Якімовіч). 11. Чарэшанька ўжо …, увабралася б белымі кветкамі, калі б была цёплая вясна (Аляксей Якімовіч). 12. …, дожджык, прамачы маці-зямельку (Аляксей Якімовіч). 13. Спеюць яблыкі ў садах, … тонкія галінкі (Аляксей Якімовіч). 14. Васіль моўчкі пасядзеў, паразважаў, падумаў і … напісаныя сказы (Аляксей Якімовіч).

 

Якія дзеясловы тут рыфмуюцца?

                                      1. З дзеясловам у пачатковай форме сцерагчы

                                      Рыфмуецца такі ж дзеяслоў да.. .

                                      2. Са зваротным дзеясловам трымаюся

                                      Рыфмуецца такі ж дзеяслоў здз.. .

                                      3. З дзеясловам першага спражэння чуюць

                                      Рыфмуецца такі ж дзеяслоў п.. .

                                      4. З дзеясловам другога спражэння нашкодзяць

                                      Рыфмуецца такі ж дзеяслоў пры.. .

                                      5. З дзеясловам прошлага часу даглядала

                                      Рыфмуецца такі ж дзеяслоў га.. .

                                      6. З дзеясловам цяперашняга часу пазіраю

                                      Рыфмуецца такі ж дзеяслоў з.. .

                                      7. З дзеясловам закончанага трывання гукнуць

                                      Рыфмуецца такі ж дзеяслоў шт.. .

                                      8. З дзеясловам незакончанага трывання абвяшчаю

                                      Рыфмуецца такі ж дзеяслоў ад.. .

                                      9. З дзеясловам умоўнага ладу сказаў бы

                                      Рыфмуецца такі ж дзеяслоў ад.. б.. .

                                      10. З дзеясловам загаднага ладу вучыся

                                      Рыфмуецца такі ж дзеяслоў рас.. .

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю): 2, 1, 3, 2, 1, 3, 2, 1, 3, 2, 1, 2, 3, 1.                          

Адказы да сказаў (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісаны наадварот): ьцасіпан, ьцінівз, яссёнарп, еусарказ, аццялавх, енхап, еатівс, ілачруцаз, емьзд, ьцюахолап, б алівцсар, інпыс, ьцюанігз, ўілсэрказ.

Адказы да вершаванага тэксту (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісаны наадварот): ычгамапад, ясюялўіздз, ьцюуцарп, ьцяздохырп, алавадаг, юарібз, ьцунхрутш, юавычапда, ыб ўадда, ясінарпсар.

                                                       Распрацаваў Аляксей Якімовіч