Поиск по этому блогу

Тэст (займеннік як часціна мовы)


Тэст (займеннік як часціна мовы)

Казка

Сябры-суседзі сабака Жучок і коцік Паласацік сядзелі ў хаце. На дварэ ішоў дождж. Буйныя кроплі  дружна барабанілі па шыбе.
Л’ецца дожджык залаты
                                                    Каля хаты на платы, --
гледзячы ў акно, прамовіў Паласацік.
-- А ў гэтым вершы ёсць слова, у якім схавалася іншае слова, -- заўважыў Жучок.
-- Слова ў слове? -- засумняваўся Паласацік.
-- У слове "залаты" схавалася слова "ты", -- хуценька назваў патрэбнае слова Жучок.
-- Сапраўды! – са здзіўленнем прагаварыў Паласацік, а потым дадаў: -- І ў слове "хаты" схавалася слова "ты". Ты -- гэта займеннік.
-- Давай падбіраць словы, у якіх схаваліся займеннікі, -- прапанаваў Жучок.
-- Давай! -- пагадзіўся Паласацік і адразу ж назваў такое слова: -- Мыш!
-- Выраз, -- назваў сваё слова Жучок.
-- Тын, -- сказаў Паласацік.
-- Такога слова няма! -- запярэчыў Жучок.
-- Гэта такі плот. Праз яго нялёгка пераскочыць, -- прагаварыў Паласацік і падскочыў на падлозе, успомніўшы, як яму прыйшлося аднаго разу скакаць цераз тын, уцякаючы ад раз'юшанага пеўня.
-- А я...  Я ведаю слова, у якім схаваліся чатыры займеннікі! -- заявіў Жучок.
Паласацік усміхнуўся, не паверыў Жучку. А дарма. Сабачка сказаў чыстую праўду. Ёсць такое слова.
Падказка да яго:
-- Якія павінны быць рукі перад ядою? (Вы-мы-ты-я.)
А
Назавіце сказы з займеннікамі.
1. У школу прыйшоў яе выпускнік.
2. Наша школа вельмі прыгожая.
3. Мы любім урокі беларускай мовы.
4. Вучні каля школы пасадзілі дрэўцы.
5. Я сам рыхтуюся да ўрокаў.
Б
Назавіце сказы з займеннікамі, ужытымі ў давальным склоне.
1. Разам з ім мы збіралі грыбы і ягады.
2. Нас сустрэла наша настаўніца.
3. Яму ўручылі ўручылі ганаровую грамату.
4. Мой сябар жыве непадалёку ад мяне.
5. Майму сябру дванаццаць гадоў.
Адказы.
А-1, 2, 3, 5.
Б-3, 5.
Каб падрыхтавацца да тэмы “Займеннік як часціна мовы”, вам трэба навучыцца даваць адказы на змешчаныя ніжэй пытанні.
Чым займеннік адрозніваецца ад іншых самастойных часцін мовы?
Для чаго ўжываецца займеннік у мове?
У ролі якіх членаў сказа могуць выступаць займеннікі?