ВЫВУЧАЕМ
БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС: ПРАКТЫКУМ
Тэма: правапіс
прыналежных займеннікаў мой, твой, свой, маё, тваё, сваё, наш, ваш.
Псіхалагічны настрой.
Здзіўленне, зачараванасць,
Бесклапотны, вераснёвы --
Гэта словы нашай мовы.
Аляксей Якімовіч.
• Якія
словы беларускай мовы вам запомніліся, падабаюцца?
Ствараем праблемную сітуацыю.
• Як пішам у родным склоне: свайго ці сваего?
Што трэба ведаць, каб адказаць на гэта пытанне?
Хвілінка
кемлівасці.
Пачнём з правіла.
Запомніце! У займенніках мой, твой,
свой, маё, тваё, сваё ў родным і давальным склонах адзіночнага
ліку пішацца літара й [4, стар. 210,“Беларуская мова”].
Вырашэнне
праблемнай сітуацыі.
Пішам:
свайго.
Працуем са спалучэннямі слоў.
• Са словам
“мая” прыдумайце спалучэнні слоў з прамым і з пераносным значэннем.
• Ці
з’яўляюцца гэтыя спалучэнні слоў словазлучэннямі?
• Пастаўце
ў родным склоне займеннікі мая,
мой
і растлумачце іх правапіс.
Для даведкі: мая кашуля – мая вяршыня. (Тое,
чаго дабіўся ў жыцці.)
Назавіце слова.
Пішам без памылак:
Сябру майму,
Знаёмаму свайму,
Настаўніку… (твайму).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце
правапіс прыналежных займеннікаў у словах вершаванага тэксту.
Ствараем праблемную сітуацыю.
• Як пішам у назоўным склоне: свае ці сваі?
Што трэба ведаць, каб адказаць на гэта пытанне?
Хвілінка кемлівасці.
Чытаем правіла.
Помніце! Прыналежныя займеннікі множнага ліку ў назоўным склоне маюць канчатак –е
і –ы
[3, стар. 189, “Беларуская мова”].
[4, стар. 210,“Беларуская мова”]
Вырашэнне праблемнай
сітуацыі.
Пішам: свае.
Праца са сказам.
Складзіце скорагаворку са слоў.
Сашы, вашы, ў, былі, нашай, сябры. (Вашы сябры былі ў нашай Сашы.)
• Растлумачце
напісанне выдзеленай літары.
Назавіце слова.
Пішам без памылак:
Малюнкі мае,
Адзнакі мае,
Кнігі… (твае).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце
правапіс прыналежных займеннікаў у словах з вершаванага тэксту.
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне вачыма намалюйце прыгожыя літары е,
й,
ы,
потым напішыце беларускае слова “выразна” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце
яго, добрае і ласкавае.
Праца з вершам.
Складзіце разбураны нядобрым чараўніком верш Аляксея
Якімовіча.
Крутыя берагі.
Люблю
свае лугі
І роднай рэчкі Шчары
Люблю свае палеткі,
Адказ: 1 – 4, 2 – 2, 3 – 3, 4 – 1.
• Вызначце
прыналежны займеннік і праскланяйце яго.
Скорагаворка.
Аб’яднаем цацкі вашы і нашы (Аляксей Якімовіч).
• Якая
арфаграма паўтараецца ў словах скорагаворкі?
Сустрэча з
фразеалагізмам.
Назавіце фразеалагізм у вершы Аляксея Якімовіча, які
абазначае “не такі, як ты, не падобны”.
Ідзі сваёй дарогай,
Пакінь мяне, братка.
У нас розныя дарогі.
Я … .
• Знайдзіце
ў вершаваным тэксце словы з арфаграмамі на вывучанае правіла. Растлумачце іх
напісанне.
Словы
фразеалагізма, напісаныя наадварот: ен огйавт актясязд
[1, стар. 211, “Фразеалагічны слоўнік”].
Узбагачаем мову словам Якуба
Коласа.
Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар.
Выразна прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.
О, край
родны, край прыгожы!
Мілы кут
маіх дзядоў!
Што мілей у
свеце божым
Гэтых
светлых берагоў,
Дзе бруяцца
ср(е, э)брам р(э, е)чкі,
Дзе
бары-лясы гудуць,
Дзе мядамі пахнуць
гр(е, э)чкі,
Нівы гутаркі
вядуць… [2, стар. 333, “Паэмы Я. Коласа”].
• Падбярыце літаратурны
адпаведнік да аўтарскіх слоў “гудуць”, “мядамі”. (Гудзяць, мёдам.)
• Назавіце
прыналежны прыметнік у вершаваным тэксце. Пастаўце яго ў форме назоўнага склону
адзіночнага ліку і растлумачце правапіс.
Адказы на пытанні.
• Якаія канчаткі пішуцца ў займенніках мой,
твой, свой, маё, тваё, сваё ў форме роднага і давальнага склонаў адзіночнага ліку?
• Якія
канчаткі маюць прыналежныя займеннікі множнага ліку ў назоўным склоне?
Тэст.
• Назавіце
займеннікі, напісаныя правільна.
1) Маім;
2) маёй;
3) тваім;
4) майім;
5) тваім;
6) тваёй;
7) твайой.
Адказ: 1, 2, 3, 5, 6.
Выкарыстаная літаратура
1. Гаўрош,
Н. В і інш. Фразеалагічны слоўнік. Для сярэд. школы. Пад рэд. доктара
філалагічных навук Ф. М. Янкоўскага. –
Мн., “Нар. асвета”, 1973. – 352 с.
Перад загал. аўт. : Н. В.
Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М. Янкоўскі.
2. Колас, Я.
Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск : Маст. літ., 1986. — 448
с.
3. Малажай, Г. М. і
інш. Беларуская мова : Падруч. для 6-га кл. шк. з рус. мовай навучання. /
Г. М. Малажай, З. М. Кавалевіч, С. Р. Рачэўскі. – Мн. : Нар. асвета, 1996.
-- 238 с., [4] л. іл.: іл.
4. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў
агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш].
– Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. --
240 с.
Гэты ўрок (у ім
могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў часопісе “Беларуская мова і
літаратура”, студзень 2022 года, № 1.