Поиск по этому блогу

Кансультацыя па беларускай мове (некаторыя асаблівасці)


Кансультацыя па беларускай мове (некаторыя асаблівасці)

Запомніце! Лісце, бярвенне, пер'е -- гэтыя зборныя назоўнікі (абазначаюць мноства як адно цэлае) маюць толькі форму адзіночнага ліку.

Запомніце! Каромысел. У беларускай мове гэты назоўнік мужчынскага роду. (Параўн. рус.: коромысло.)

Запомніце! Спалучэнні з прыназоўнікам праз у беларускай мове выражаюць прычынныя адносіны.
Праз цябе, дзявоцкая краса, слёзы коцяцца, як буйная раса (Максім Багдановіч).
Прыназоўнік праз ужываецца таксама ў спалучэннях “пранікаць праз”, “прабівацца праз”, “праходзіць праз”.
Праз густыя вершаліны елак ледзь прабівалася святло.

Запомніце! Пры вызначэнні прасторы, адлегласці ад аднаго прадмета да другога ужываюцца спалучэнні з прыназоўнікам за.
Напрыклад: жыву за пяць кіламетраў ад горада.
Параўнайце. У беларускай мове: кіламетры за чатыры, крокаў за дзесяць. У рускай мове: километрах в четырёх, шагах в десяти.

Запомніце! Займацца, карыстаюся. Зваротныя формы дзеясловаў маюць постфіксы -ся, -ца, -цца: абысціся, здагадаліся, здагадаецеся, прывітацца, здарыцца. Постфікс -сь характэрны для рускай мовы. (Параўнайце рус.: обойтись, догадались, пользуюсь, поздороваться.)