Аляксей Якімовіч
Каханыя
Наша мова – ручаёк,
Што з крынічкі выцякае,
Свае словы-пасланцы
Ва ўсе хаты рассылае.
Нехта радуецца ім,
Дзверы насцеж адчыняе.
Хтосьці, буркнуўшы пад нос,
На двор з хаты праганяе.
Не бядуйце, словы.
Я
скрыпачку маю.
Смыком зараз пацягну,
Ад душы зайграю.
Выцякае з лесу
Чыстая крыніца.
Мова беларуская
У нас не чужаніца.
Да гэтай
крыніцы
Прадзеды хадзілі,
Дрэвамі густымі
Яе абсадзілі.
Каб цякла заўсёды,
У спёку не знікала,
Казачную сілу
Народу давала.
Люблю беларускае.
Мову паважаю,
Скрыпачку пявучую
У руках трымаю.
Сабраліся словы,
Цесна абступілі.
Даўно
мяне, каханыя,
Вы прываражылі.
2024 год.