Поиск по этому блогу

Руска-беларускі слоўнік на літару “Д”

 

Руска-беларускі слоўнік на літару “Д”

 

Перакладзіце на беларускую мову.

1. Давка.

2. Давеча.

3. Даже. 

4. Даль.

5. Даром.

6. Дважды.                                                                          

7. Дверь.    

8. Двигатель.

9. Двоекратный.

10. Двоеточие.

11. Двойня.                                                 

12. Дворец.                                                                                   

13. Дебри.      

14. Девушка.

15. Декабрь.

16. Дельно.  

17. Деревня.

18. Держать. 

19. Дёрнуть.

20. Деятель.

 

У  ДАПАМОГУ.

Словы, запісаныя па-беларуску. Выберыце патрэбныя для перакладу.

А) дзеяч; б) трымаць; в) слушна, дарэчы; г) дзяўчына; д) палац; е) двукроп’е; ё) рухавік; ж) двойчы; два ў два; з) далеч, далечыня; і) нядаўна, надоечы; й) тузануць, шмаргануць, таргануць; пацягнуць; рвануць, скубануць; к) вёска; л) снежань; м) нетры; н) двайняты; у) двухразовы; п) дзверы; р) дарма; дарэмна, марна; с) нават, аж; т) цісканіна, таўкатня.

Ведайце!

“Двойчы” ўжываецца ў значэнні “два разы”, а “два ў два” – пры множанні.

 

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю). 1 т. 2 і. 3 с. 4 з. 5 р. 6 ж. 7 п. 8 ё. 9 у. 10 е. 11 н. 12 д. 13 м. 14 г. 15 л. 16 в. 17 к. 18 б. 19 й. 20 а. 

 

1. Выкарыстаўшы запісаныя гукі, прачытайце слова:

[с′] [н′] [э ] [ж] [а] [н′].

2. З двух прапанаваных у дужках варыянтаў выберыце той, які падыходзіць да першага слова па сэнсе.

(Сустрэліся, ідзём) двойчы.

Тузануць (дрэва, вяроўку).

Скубануць (сена, пясок).

3. З двух беларускіх слоў, перакладзеных вамі, вазьміце па адным складзе

і ўтварыце наступныя: рэчы, дома, двойка.

 

Скорагаворкі

 

Не хаджу ў краму з-за таўкатні (Аляксей Якімовіч).

Двухразовы чэмпіён выступіў у школе два разы (Аляксей Якімовіч).

Паспрабуйце паўтарыць хутка і выразна.

 

Верш

 

                                              Бярозка пад ветрам

                                              Сняжок абтрасае.

                                              Кружацца сняжынкі.

                                              Снежань наступае.

                                                      Аляксей Якімовіч.

Ведайце!

Літары з, б у словах “бярозка”, “абтрасае” вымаўляюцца як гукі [с], [п]. Чаму так? Падумайце.

 

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот). 1. Ьнаженс 2. Ясілэртсус; укўоряв; анес. 3. Янычелад, ычэрад; ычеодан, амрад; ычйовд, анінаксіц.