Поиск по этому блогу

Вывучаем родны край. Магілёўшчына-2

 

Вывучаем родны край. Магілёўшчына-2

 

Адгадайце назвы гарадоў – раённых цэнтраў Магілёўшчыны.

 

Для даведкі.

1. У назве гэтага горада:

 а) чатыры зычныя літары і дзве галосныя;

б) два склады;

в) заканчваецца на пятнаццатую літару алфавіта;

г) рыфмуецца са словам “рыбін”; 

д) з яго літар можна пабудаваць слова “ні”;

е) як назоўнік, адносіцца да мужчынскага роду, яго можна замяніць словам “ён”;

ё) першая літара такая ж, як і ў мужчынскім імені: ..зіма.

• Устаўце яе замест кропак.

Яго герб. Дрыбін

 

2. У назве гэтага горада:

 а) пяць зычных літар і дзве галосныя;

б) два склады;

в) заканчваецца на дванаццатую літару алфавіта;

г) першая зычная паўтараецца два разы;

д) з яго літар можна пабудаваць слова “Іра”;

е) як назоўнік, адносіцца да мужчынскага роду, яго можна замяніць словам “ён”;

ё) першая літара такая ж, як і ў жаночым імені: ..ацярына.

• Устаўце яе замест кропак.

Яго герб. Кіраўск

 

3. У назве гэтага горада:

 а) пяць зычных літар і чатыры галосныя;

б) чатыры склады;

в) заканчваецца на дваццаць восьмую літару алфавіта;     

г) трэцяя галосная паўтараецца два разы;  

д) з яго літар можна пабудаваць слова “лічы”;

е) як назоўнік, ужываецца толькі ў форме множнага ліку;

ё) першая літара такая ж, як і ў жаночым імені: ..ацярына.

• Устаўце яе замест кропак.

Яго герб. Клімавічы

 

4. У назве гэтага горада:

 а) чатыры зычныя літары і дзве  галосныя;

б) два склады;

в) заканчваецца на дваццаць другую літару алфавіта;

г) ні зычныя, ні галосныя не паўтараюцца;

д) з яго літар можна пабудаваць слова “лік”;            

е) як назоўнік, адносіцца да мужчынскага роду, яго можна замяніць словам “ён”;                                   

ё) першая літара такая ж, як і ў жаночым імені: ..ацярына.

• Устаўце яе замест кропак.

Яго герб.  Клічаў

 

Адказы: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны з малой літары, наадварот; іх парадак зменены): ычівамілк, нібырд, ўачілк, ксўарік.

 

Залатое слова майго роду: апратка – мужчынскае ці жаночае адзенне. Пра гэта гаворыць і частка слова –пра-, якое можна выдзеліць у аднакаранёвых словах.

Аднакаранёвыя словы:  апратвацца, апратваць,  апранацца, апранаць, апрануцца.

Сінанімічнае слова: вопратка.