Аляксей Якімовіч
Пра
сябе
Я бываю ўпарты,
Я бываю злосны,
Я бываю, кажуць,
Проста невыносны.
Еду, еду, еду…
На калдобінах трасе.
Куды конь гарачы
Мяне занясе?
Не нясі далёка:
Тут мая Радзіма.
Тут, мой конь гарачы,
Уся мая радзіна.
Хтосьці ўжо пакінуў
Родныя палеткі.
На Дзяды прыношу
Ім жывыя кветкі.
Гутару
я з імі,
Думкамі дзялюся.
Іншы раз здаецца:
Да пляча тулюся.
Тут стаіць калодзеж
З гаючаю вадзіцай.
Шкадаваў у спёку,
Запрашаў
напіцца.
Градкі паліваў ён
Мамінай рукою.
Вось каб мне прайсціся
Цяпер разам з ёю!
Праз лужок зялёны
Рэчка бяжыць, уецца.
Сонца
выглянула з лесу,
Убачыўшы, смяецца.
У кустах лазовых
Дрозд свішча, спявае.
-- А Радзіма, -- кажу маме, --
Заўжды маладая.
Няроўная дарога.
Конь бяжыць імкліва.
Вочы затуляе
Яму густая грыва.
Я
бываю добры,
Ласкавы, адданы.
Краем беларускім
Я зачараваны.
2024 год
Чакае
Вясновая птушачка
З раніцы спявае.
Дзяўчына-беларусачка
Мілага чакае.
У горад як паехаў,
У вёсцы не з’явіўся.
Пра яе, напэўна,
Там зусім забыўся.
У лугах зялёных
Сцежачкі тапталі,
Ласкавае сонейка
Разам сустракалі.
Тут ён нарадзіўся,
З братам гадаваўся,
Каля лесу, каля рэчкі
Сілы набіраўся.
Бацькоўская хата
Дзверы адчыняла,
З покуця багіня
Строга пазірала.
Хацела, каб вырас
Добрым і адданым,
Каб заўсёды быў
Сынам паслухмяным.
Зараз, як зязюлька,
Яна закукуе.
Можа, ён пачуе.
Можа, зачаруе.
Вясновая птушачка
З раніцы спявае.
Дзяўчына-беларусачка
Пра
сямейку дбае.
2024 год.