ВЫВУЧАЕМ
БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС: ПРАКТЫКУМ
Тэма: правапіс не (ня)
разам.
Псіхалагічны настрой.
Лекар, пекар,
Ядлаўцовы --
Гэта словы нашай мовы.
Аляксей Якімовіч.
• Якія
словы беларускай мовы вам запомніліся, падабаюцца?
Ствараем праблемную сітуацыю.
• Як пішам: нездаровіцца – ці не здаровіцца? (1)
• Як пішам: недавыканаць ці не давыканаць? (2)
• Як пішам: нежанаты ці не жанаты? (3)
• Як пішам: непрачытаная кніга ці не прачытаная кніга? (4)
• Як пішам: некалі ці не калі? (5)
• Што трэба ведаць, каб
адказаць на гэтыя пытанні?
Хвілінка кемлівасці.
Звяртаемся да правіла.
Запамінаем!
Не (ня) пішацца разам:
• са словамі, якія без не
не ўжываюцца: (нездаровіцца);
• у словах
з прыстаўкай неда-, якія маюць значэнне непаўнаты: (недавыканаць);
• калі не ўтварае новыя словы з супрацьлеглым значэннем, якія звычайна
можна замяніць сінонімам без не- (ня): (нежанаты);
• з поўнымі
дзеепрыметнікамі, пры якіх няма залежных слоў: (непрачытаная кніга);
• у
неазнаальных займенніках і прыслоўях: (некалі)
[4, стар. 208,
“Беларуская мова”].
• Дапоўніце
гэтыя азначэнні адпаведнымі прыкладамі з задання “Ствараем праблемную
сітуацыю”.
[2, стар. 175, “Беларуская
мова”]
Назавіце слова.
Пішам без памылак:
Можна быць няўдалым,
Можна быць нядобрым,
Можна быць … (нецікавым).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце
правапіс не (ня) ў прыметніках.
Назавіце слова.
Пішам без памылак:
Можна недалавіць,
Можна недакарміць,
Можна … (недакруціць).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце
правапіс не ў дзеясловах.
Помніце! Ад дзеясловаў з прыстаўкай неда- трэба адрозніваць дзеясловы з
прыстаўкай да-, якія маюць адмоўе не і абазначаюць не даведзенае да
канца дзеянне: не дапісаць сачынення [2,
стар. 175, “Беларуская мова”].
Назавіце слова.
Пішам без памылак:
Залезці невысока,
Ступаць нячутна,
Стаяць … (недалёка).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце
правапіс не (ня) ў прыслоўях.
Назавіце слова.
Пішам без памылак:
Непадкрэсленае слова,
Неадпраўленае пісьмо,
Нявызначаная … (аснова).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце
правапіс не (ня) ў дзеепрыметніках.
Назавіце слова.
Пішам без памылак:
Нешта сказаў,
Нехта напісаў,
Некага … (шукаў).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце
правапіс не ў неазначальных
займенніках.
Скорагаворка.
Н..як н..адкуль
з’явілася хмара.
• Устаўце
прапушчаныя літары ў неазначальных прыслоўях са скорагаворкі.
Працуем са спалучэннямі слоў.
• Са словам
“невялікая” прыдумайце спалучэнні слоў з прамым і з пераносным значэннем.
• Ці
з’яўляюцца гэтыя спалучэнні слоў словазлучэннямі?
• Растлумачце
правапіс слова “невялікае”.
Для даведкі: невялікае акно – невялікае здарэнне.
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне вачыма намалюйце прыгожыя спалучэнні
літар не, ня, потым напішыце беларускае слова “няходжаны” і лагодна
ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.
Праца з вершам.
Складзіце разбураны нядобрым чараўніком верш Аляксея
Якімовіча.
Дождж паліў.
Неўзабаве з цёмнай хмары
Зваў яго, прасіў.
Я, сябры, яшчэ учора
Адказ: 1 – 2, 2 – 1, 3 – 4, 4 – 3.
• Знайдзіце
ў вершы слова з арфаграмай на вывучанае правіла. Растлумачце яе напісанне.
Сустрэча з
фразеалагізмам.
Назавіце фразеалагізм у вершы Аляксея Якімовіча, якія
абазначае “вельмі многа”.
Цёплая вясна.
Красуе май.
У вёсцы працы
… .
• Ці ёсць у
вершаваным тэксце слова з арфаграмай на вывучанае правіла? Дакажыце гэта.
Словы
фразеалагізма, напісаныя наадварот: ытачапен йарк [2,
стар. 209, “Фразеалагічны слоўнік”].
Праца са сказам.
Складзіце скорагаворку са слоў.
Вер, няшчыраму,
нячуламу, не, і. (Не вер няшчыраму і
нячуламу.)
• Якая
арфаграма паўтараецца ў словах скорагаворкі?
Узбагачаем мову словам Якуба
Коласа.
Раскрываючы дужкі,
запішыце словы з выбарам літар. Выразна прачытайце вершаваныя радкі Якуба
Коласа.
Шоў Сымонка на спатканне
Змрок(у, а), цемрадзі палёў,
У
круг гора і блукання,
Мусіць, лёс яго павёў.
І
ён шоў – куды? не ведаў
Ды аб тым і не пытаў;
Пад убогі крыжык дзедаў
Н(я,
е)ўзаметкі прыблукаў [3, стар. 296, “Паэмы Я. Коласа”].
• Падбярыце
літаратурны адпаведнік да аўтарскага слова “шоў”. (Ішоў.)
Адказ на пытанне.
• Калі не
(ня) пішацца разам?
Тэст.
Адзначце словы з
прыстаўкай ня-.
1) Н..штатны;
2) н..падатлівы;
3) н..шчадна;
4) н..чысты;
5) н..ўседлівасць;
6) н..прыкметна;
7) н..ўлоўна.
Адказ: 1, 3, 4, 5, 7.
Выкарыстаная літаратура
1. Гаўрош,
Н. В і інш. Фразеалагічны слоўнік. Для сярэд. школы. Пад рэд. доктара
філалагічных навук Ф. М. Янкоўскага. –
Мн., “Нар. асвета”, 1973. – 352 с.
2. Гваздовіч, Г. А. і інш. Беларуская мова : Падруч. для
10-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі з бел.
мовай навучання з 11-гадовым тжэрмінам навучання / Г. А. Гваздовіч, М. М.
Круталевіч, У. П. Саўко. – 2-е выд., дапрац. – Мн. : Нар. асвета, 2004. – 239
с.
Перад загал. аўт. : Н. В.
Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М. Янкоўскі.
3. Колас, Я.
Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск : Маст. літ., 1986. — 448
с.
4. Валочка Г. М. Беларуская
мова : вучэб. дапам. для 7-га кл. устаноў агул. сярэд. адук. з беларус. і рус.
мовамі навучання / Г. М. Валочка, В. У. Зелянко, С. А. Язерская. – Мінск : Нац.
ін-т адукацыі, 2020. -- 240 с.
Гэты ўрок (у ім
могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў часопісе “Беларуская мова і
літаратура”, жнівень 2022 года, № 8.