Поиск по этому блогу

Вывучаем беларускі правапіс: прыметнікі з суфіксамі –ск-, -к- , іх правапіс

ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС: ПРАКТЫКУМ   

 

Тэма: прыметнікі з суфіксамі –ск-, -к- , іх правапіс.

Псіхалагічны настрой.                             

                                                   Ласкавы, агеньчык,

                                                   Вочы, перамовы --

                                                   Гэта словы нашай мовы.

                                                                            Аляксей Якімовіч.

Якія словы беларускай мовы вам запомніліся, падабаюцца?

Ствараем праблемную сітуацыю.                  

Як  пішам: паляшукпаляшуцкі – ці паляшутскі? (1)

Як  пішам: швед шведскі ці швецкі? (2)

Як  пішам: Адэсаадэскі ці адэсскі? (3)

Як  пішам: Таганрог таганрогскі ці таганрожскі? (4)

Як пішам: чэрвень -- чэрвеньскі ці чэрвенскі?

Што трэба ведаць, каб адказаць на гэта пытанне?

Хвілінка кемлівасці.

Звяртаемся да правіла.

Запамінаем!

1. У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з дапамогай суфікса ск-, зычныя асноў т, ц, ч, к у спалучэнні з суфіксальным с даюць у вымаўленні і напісанні ц: кравец – кравецкі (кравец + ск + і). (Паляшуцкі.)

2. Каранёвае д у спалучэнні з суфіксальным с вымаўляецца як ц, але на пісьме літара д перад суфіксам ск- захоўваецца: грамада – грамадскі. (Шведскі.)

3. У  прыметніках, утвораных пры дапамозе суфікса –ск- ад назоўнікаў з асновай на с, ш, пішацца адна літара с: Арэса (рака, прыток Пцічы -- Прыпяці) – арэская. (Адэскі.)

4. У прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў і назваў нацыянальнасцей і народнасцей з асновай на г, к, х, з, ж, ш, перад суфіксам ск- гэтыя зычныя захоўваюцца: таджык – таджыкскі. Але: славацкі, калмыцкі, турэцкі, чэх – чэшскі, рыга – рыжскі і інш.). (Таганрогскі.)

5. У прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў на нь і назоўніка восень, перад суфіксам ск- пішацца мяккі знак. У астатніх выпадках пасля н перад суфіксам –ск- ь пісаць не трэба. (Чэрвеньскі.)  [4, стар. 157 -- 158, “Беларуская мова”].  

Дапоўніце гэтыя азначэнні адпаведнымі прыкладамі з задання “Ствараем праблемную сітуацыю”.

                  [2, стар. 172, “Беларуская мова”] 

Назавіце слова.        

                                                             Пішам без памылак

                                                             Поціск брацкі,

                                                             Стол настаўніцкі,

                                                             Станок … (ткацкі).

                                                                         Аляксей Якімовіч.

Растлумачце правапіс  прыметнікаў.

Назавіце слова.        

                                                             Пішам без памылак

                                                             Зямля людская,

                                                             Гудок заводскі,

                                                             Жанчына … (гарадская).

                                                                         Аляксей Якімовіч.

Растлумачце правапіс  прыметнікаў.

Назавіце слова.        

                                                             Пішам без памылак

                                                             Звычай беларускі,

                                                             Дапамога таварыская,

                                                             Народ … (рускі).

                                                                         Аляксей Якімовіч.

Растлумачце правапіс  прыметнікаў.

Праца са сказам.       

Складзіце скорагаворку са слоў.

З, Шчорсы, людзі, шчорсаў..кімі, вёскі, сябе, называюць. (Людзі з вёскі Шчорсы называюць сябе шчорсаўскімі.)

Устаўце прапушчаную літару (прапушчаныя літары) у прыметніку са скорагаворкі.   

Назавіце слова.        

                                                             Пішам без памылак

                                                             Калмыцкі стэп,

                                                             Гамбургскі сыр,

                                                             Чэшскі … (хлеб).

                                                                         Аляксей Якімовіч.

Растлумачце правапіс  прыметнікаў.

Назавіце слова.        

                                                             Пішам без памылак

                                                             Ліпеньскі мёд,

                                                             Студзеньскі мароз,

                                                             Сумесны … (паход).

                                                                         Аляксей Якімовіч.

Растлумачце правапіс  прыметнікаў, якія ўтвораны ад назваў месяцаў.

Працуем са спалучэннямі слоў.

Са словамі “конская”, “рыбацкая” (“рыбацкае”) прыдумайце спалучэнні слоў з прамым і з пераносным значэннем.

Ці з’яўляюцца гэтыя спалучэнні слоў словазлучэннямі?

Растлумачце правапіс слоў “конская”, “рыбацкая”.

Для даведкі: конская грыва – конская сіла; рыбацкая лодка – рыбацкае шчасце.

Фізкультхвілінка.

На столі, на сцяне вачыма намалюйце прыгожыя спалучэнні літар ск, нь, потым напішыце беларускае слова “верасень” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.

Праца з вершам.

Складзіце разбураны нядобрым чараўніком верш Аляксея Якімовіча.

                                                    Звяртаюся з любоўю:

                                                    Пішу я гэта шчыра,

                                                    Каўказскага здароўя.

                                                    -- Жадаю вам, сябры,

Адказ: 1 – 2, 2 – 1, 3 – 4, 4 – 3.

Знайдзіце ў вершы прыметнік з арфаграмай на вывучанае правіла. Растлумачце яе напісанне.

Сустрэча з фразеалагізмам.

Назавіце фразеалагізм у вершы Аляксея Якімовіча, якія абазначае “хтосьці вельмі здзіўлены нечаканасцю, непрыемнасцю”.

Прывезлі аж з Нясвіжа

                                                   Гіганцкі той тавар.

                                                   Убачыў яго я

                                                    І … .

Ці ёсць у вершаваным тэксце прыметнік з арфаграмай на вывучанае правіла? Дакажыце гэта.

  Утварыце прыметнік ад назоўніка Нясвіж.

Словы фразеалагізма, напісаныя наадварот: ясўунгяцыв равт [1, стар. 60, “Фразеалагічны слоўнік”].

Скорагаворка.

З Добруша прыехалі ў Рыгу (Аляксей Якімовіч).

Утварыце прыметнікі ад назоўнікаў Добруш, Рыга і растлумачце іх правапіс.

Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.

Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.

                                                  Відаць, у добрую часіну

                                                  Збіраўся дзя(дз, дзь)ка ў пуцявіну:

                                                  Ў Баранавічах налучыўся

                                                  Кандуктар добры: ён згадзіўся

                                                  Даве(с, з)ці ў Вільню дзядзьку сходна [3, стар. 227, “Паэмы Я. Коласа”].

Падбярыце літаратурны адпаведнік да аўтарскага слова “пуцявіна. (Тут: у дарогу.)

Як вы разумееце сэнс выразу “давезці сходна”? (Па дамоўленасці, якая задаволіла абодвух.)          

Утварыце прыметнік ад назоўніка “Баранавічы”.

Адказы на пытанні.

 У якім выпадку зычныя асноў т, ц, ч, к  у спалучэнні з суфіксальным с даюць у вымаўленні і напісанні ц?

Як вымаўляецца каранёвае д у спалучэнні з суфіксальным с?

Колькі літар с пішацца ў прыметніках, утвораных пры дапамозе суфікса ск- ад назоўнікаў з асновай на с, ш?

Ці захоўваюцца зычныя ў прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў і назваў нацыянальнасцей і народнасцей з асновай на г, к, х, з, ж, ш?

 У якіх прыметніках перад суфіксам ск- пішацца мяккі знак?

Тэст.

Назавіце назоўнікі, ад якіх можна ўтварыць прыметнікі з суфіксамі –ск-, -к-.

1. Славак.

2. Вёска.

3. Узбек.

4. Свіслач.

5. Выдавец.

6. Мастак.

7. Ліда.

Адказ: 1, 3, 4, 5, 6, 7.

 

Выкарыстаная літаратура

 

1. Гаўрош, Н. В і інш. Фразеалагічны слоўнік. Для сярэд. школы. Пад рэд. доктара філалагічных навук Ф. М. Янкоўскага.  – Мн.,  “Нар. асвета”, 1973. – 352 с.

Перад загал. аўт. : Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М. Янкоўскі.

2. Гваздовіч, Г. А. і інш. Беларуская мова : Падруч. для 10-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі з бел. мовай навучання з 11-гадовым тжэрмінам навучання / Г. А. Гваздовіч, М. М. Круталевіч, У. П. Саўко. – 2-е выд., дапрац. – Мн. : Нар. асвета, 2004. – 239 с.       

3. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск : Маст. літ., 1986. — 448 с.

4. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі навучання  / Г. М. Валочка [і інш]. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. --  240 с.

 

Гэты ўрок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў часопісе “Беларуская мова і літаратура”, верасень 2021 года, № 9.