Поиск по этому блогу

Алімпіяда


Алімпіяда ад Аляксея Якімовіча

1. З якой літары (з малой ці з вялікай) пішацца першае слова пасля двукроп’я ў сцвярджальнай частцы пастановы, рэзалюцыі, пратакола і іншага рашэння?
Напрыклад.
Пастанавілі:
(З, з)ацвердзіць справаздачу рэвізійнай камісіі аб фінансавай дзейнасці прафкама.
З арыгіналам згодна: (С, с)акратар выканкама                  (подпіс).
Адказ: з вялікай літары.
2. З якой літары (з малой ці з вялікай) пішацца першае слова цытаты, калі яна ўключаецца ў просты ці складаны сказ у якасці яго граматычнай часткі?
Напрыклад.
Паэт Уладзімір Дубоўка лічыў, што “(Н, н)астаўнікаў, мудрэйшых, чым народ, не бывае”.
Адказ: з малой літары.
3. З якой літары (з малой ці з вялікай)  пішацца а) першае слова пасля шматкроп’я, калі яно стаіць у сярэдзіне сказа і абазначае прыпыненне ў маўленні, б) першае слова пасля клічніка, калі ён стаіць у сярэдзіне  сказа.
Напрыклад.
Зямля… (З, з)ямля… (Т, т)уды, туды, брат, будуй яе… (Т, ты) дай ёй выгляд… (Я. Колас.)
А-ай! (А, а)вохці мне! (А, а)вой-я!
                                             Куды патрапіў гэта я?
                                                                  Тарас на Парнасе.
Адказ: з малой літары.
4. З якой літары (з малой ці з вялікай) пішуцца літары ў іншамоўных імёнах а) пасля пачатковых О’, Д’, якія пішуцца праз апостраф, б) пасля П’, якое пішацца праз апостраф, в) перад другой часткай, якая далучаецца да першай праз злучок?
Напрыклад: О’Г(, г)енры, Д’(А, а)ртаньян, П’ (Я, я) Тасін (Тайланд), Сент-(Э, э)цьен.
Адказ: а) з вялікай; б) з малой; в) з вялікай.
5. З якой літары (з малой ці з вялікай) пішуцца адносныя прыметнікі, утвораныя ад імён і прозвішчаў, псеўданімаў, калі такія прыметнікі ўваходзяць у склад састаўных уласных назваў?
Напрыклад.
(К, к)упалаўская прэмія, (В, в)арфаламееўская ноч (гістарычная падзея ў Парыжы ў ноч святога Варфаламея).
Адказ: з вялікай літары.
6.  Якім лексічным значэнням адпавядаюць гэтыя славянскія імёны?
1) Бажэн (жаданы чалавек), 2) Баляслаў (які прагне славы), 3) Барыслаў (змагар за славу), 4) Брачыслаў (бразгаць славай), 5) Будзмір (абуджаць мір), 6) Вадзім (вадзіцца, сварыцца), 7) Ваіслаў (слаўны воін), 8) Вячаслаў (больш слаўны), 9) Ждан (чаканае дзіця), 10) Ісціслаў (які ўслаўляе ісціну), 11) Перасвет (надзвычай светлы), 12) Рагвалод (добры гаспадар), 13) Радамір (радасць міру), 14) Расціслаў (парастак славы),  15) Ратмір (мірная раць), 16) Рацібор (ратная барацьба), 17) Свеціслаў (светлы славай), 18) Светазар (народжаны на золку), 19) Святагор (святая гара), 20) Яраслаў (народжаны вясной).
а) змагар за  славу; б) абуджць мір; в) жаданы чалавек; г) народжаны вясной; д) бразгаць славай; е) святая гара; ё) які прагне славы; ж) вадзіцца, сварыцца;  з) народжаны на золку; і) які ўслаўляе ісціну; й) слаўны воін; к) светлы славай; л) больш слаўны; м) ратная барацьба; н) чаканае дзіця; о) добры гаспадар; п) мірная раць; р) які ўслаўляе ісціну; с) парастак славы; т) надзвычай светлы; у) радасць міру.
Даваць адказ наступным чынам. Напрыклад: 1а.
7. У якіх словах пішацца мяккі знак?
1) васем..сот, 2) кос..ці, 3) песен..ка, 4) прэм..ера, 5) касц..мі.
Адказ: 3, 5.
8. У якіх словах пішацца літара і?
1) за..граць, 2) ня..начай, 3) хутка ..мчаць, 4) словы .. лжывыя, 5) салаў..ны.
Адказ: 1, 3, 5.
9. Якія словы пішуцца разам?
1) чырвона..зялёны колер 2) буйна..траўе, 3) з-..за каменнага дома, 4) абы..якавы, 5) кіна..лента.
Адказ: 2, 4, 5.
10. Устанавіце адпаведнасць паміж рускімі фразеалагізмамі і іх беларускімі адпаведнікамі.
А. Изо всех сил.                                       1. Як вадой разліўся.
Б. Из пушки по воробьям.                       2. На ўсе жылы.
В. Ищи ветра в поле.                               3. Як варам абліты.
Г. Как об стенку горох.                           4. За мухай з абухам.
                                                                   5. Як пугаю па вадзе.
Адказ. А2, Б4, В1, Г5.
11. У якіх словах трэба пісаць дзве пададзеныя ў дужках літары?
1) гра..ю (зз), 2) вы..ью (лл), 3) кало..а (нн), 4) узбярэ..а (жж), 5) ра..акрэчаны (сс).
Адказ: 1, 4, 5.
12. Назавіце словы, у якіх націск служыць для адрознення іх лексічнага значэння.
1) лісы – лісы, 2) якіякі, 3) дамы – дамы, 4) каса – каса, 5) злупіцца – злупіцца.
Адказ: 2, 3, 4.
13. У якіх прыкладах словы трэба пісаць праз злучок?
1) па..вашаму загаду; 2) па..летняму цёпла, 3) беглі хутка..хутка, 4) па..другое, трэба быць разумным, 5) на..палову напоўніць.
Адказ: 2, 3, 4.
14. Сярод прыведзеных слоў назавіце дыялектныя словы.
Спакуса, ё, ёсць, каўнер, зэдлік, паліто, каравэ,  тутака, рыхтык, накшталт, добра, файна, велькі,
15. Прывядзіце тры дыялектныя словы.
16. У якіх словах на месцы пропуску трэба пісаць літару о?
1) т..рфаўтварэнне, 2) шч..дры, 3) ф..тагурток, 4) шкл..роб, 5) ст..метровы.
Адказ: 1, 2, 3.
17. У якіх сказах ёсць прыметнікі, ужытыя ў пачатковай форме?
1. Угару ляцелі залатыя іскрынкі.
2. Міколкава мама працуе пекарам.
3. Летні дзень зіму корміць.
4. На бацькаўшчыне і мёд саладзейшы.
 5. На зялёным лузе растуць кветкі.
Адказ: 2, 3.
 18. Якія словы напісаны правільна?
1) калье, 2) зьінелы, 3) раўнапраў’е, 4) песенка, 5) узгор’е.
Адказ: 1, 5.
19. Якія сінтаксічныя канструкцыі пабудаваны правільна?
1) бачыць на свае вочы;  2) тры прыгожых мужчыны; 3) прыйшлі ў хату к сябру; 4) крыкнуць на ўвесь голас; 5) настаўнік Смірнова цікава правёў урок.
Адказы: 1, 4.
20. Якія характарыстыкі адпавядаюць выдзеленаму ў сказе назоўніку?
Пайшоў моцны дождж.
1) неадушаўлёны, 2) абстрактны, 3) асабовы, 4) ужыты ў форме назоўнага склону адзіночнага ліку, 5) не мае формы множнага ліку.
Адказ: 1, 4.
21. Каля хаты, у якой нарадзіўся Янка Купала, стаіць помнік паэту. Колькі кустоў руж пасаджана вакол помніка Янку Купалу?
Адказ: 60 кустоў руж. Столькі год пражыў паэт.
22. Якія населеныя пункты Беларусі маюць назвы, што складаюцца з двух слоў?
Адказ: 1) Буда-Кашалёва, 2) Чырвоная Слабада, 3) Мар’іна Горка, 4) Вялікая Бераставіца, 5) Астрашыцкі Гарадок, 6) Старыя дарогі, 7) Сасновы Бор, 8). Давыд-Гарадок.
23. Якую назву мела адзінка (яна не была метрычным тэрмінам) колькасці льновалакна, што адпавядала 10 – 25 жменям?
Адказ: вязка.
24. Як раней называлі маёмасць і грошы, што давалі бацькі або родныя маладой, калі яна выходзіла замуж?
Адказ: пасаг.
25. Якую назву мае пляскаты драўляны брусок з ручкай, якім перылі (пралі) бялізну пры мыцці, палотны пры адбельванні; ім таксама абівалі лён. На Беларусі вядомы з 11 – 12 ст.ст.
Адказ: пранік.
26. Якую назву мае драўляная прылада для прадзення воўны, льняной і пяньковай кудзелі?
Адказ: прасніца.
27. Адно з паданняў сведчыць, што князь Радзівіл, узвёўшы замак, быццам бы доўга не мог прыдумаць яму назву. Ён загадаў слугу ісці да людзей і запомніць першае слова, якое яны вымавяць. Слуга сустрэў чалавека, які нёс рыбу, і спытаў у яго, ці свежы карп. Не, карп быў не свежы. Як князь пасля гэтага паведамлення назваў замак?
Адказ: Нясвіж.
28. У 1972 годзе арганізаваны мемарыяльны заказнік для захавання месцаў, звязаных з жыццём і творчасцю Якуба Коласа. Ён знаходзіцца каля вёскі Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна, размешчанай на беразе Нёмана, у 12 км ад Стаўбцоў. Як называецца гэты запаведнік?
Адказ: Коласаўскі мемарыяльны заказнік.
29. Падбярыце сінонім да слова “Вялікдзень”.
Адказ: Пасха.
30. У дзень гэтага свята забараняецца купацца. Як называецца гэтае свята?
Адказ: Ілья.
31. Пра гэты месяц казалі, што ён “зямлю грэе, а сіверам вее”; “калі ён халодны —год галодны”. Які гэта месяц?
Адказ: май.
32. Як называецца сямейны абрад, у час якога “вазілі” бабу і кумоў на баране?
Адказ: хрэсьбіны.
33. Як называецца ёмістасць для заквашвання цеста?
Адказ: дзяжа.
34. Як называецца даўні звычай вясковых дзяўчат і жанчын  збірацца восеньскімі і зімовымі вечарамі за працай у адной хаце?
Адказ: вячоркі.
35. Як называецца ноч з моцнымі грымотамі, маланкамі, страшэнным ветрам і праліўным дажджом, якая беларусамі  чакалася ў канцы лета?
Адказ: вераб’іная ноч.

 З вучнямі Касцянёўскай школы