Поиск по этому блогу

І жартам, і ўсур’ёз. Баравіна

 

І жартам, і ўсур’ёз. Баравіна

 

Як вы лічыце?

 

Баравіна – гэта …

 

1) глыбокі роў;

 

2) безалкагольны бар;

 

3) чыясьці віна, правіннасць;

 

4) утульнае мясцечка;

 

5) толькі што ўзаранае поле;

 

6) цёмна-чырвоны колер;

 

7) узвышаны ўчастак лесу ў сасновым бары;

 

8) прадмет упрыгожання;

 

9) прадмет адзення;

 

10) танцавальная пляцоўка.

             [1, с. 54]           

 

Падказка.

                                 

Дадзена ключавое слова з указаных тлумачэнняў, напісанае наадварот: ыраб.

Паразважаем.

Што ці каго вам нагадвае слова баравіна?

Якое новае беларускае слова можна скласці з літар, што ўваходзяць у слова баравіна?

А калі дабавіць яшчэ адну літару?

Запішыце назоўнік баравіна ў давальным і творным склоне, паставіўшы да яго пытанні чаму? чым?.

Які сказ можна скласці, выкарыстаўшы слова баравіна?

Скорагаворка.

Барыс збіраў грыбы ў баравіне.  

 

Выкарыстаная літаратура

 

1. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. --  Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.

                                                                  Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч