Поиск по этому блогу

Граматычныя заданні да майго верша «Стаю на ўзлеску»

 

              Матэрыял для самаадукацыі. Граматычныя заданні да майго верша

«Стаю на ўзлеску»

(Дадзены ў скарачэнні.)

                                                                                    Аляксей Якімовіч

Стаю на ўзлеску

 

                                                  Стаю на узлеску,

                                                  Любуюся калінаю.

                                                  А яна вітаецца,         

                                                  Махае мне галінаю.

                                                  

                                                  Цягну руку да цябе,

                                                  Мілая калінка.

                                                  Ягадай чырвонаю

                                                  Пачастуй, дзяўчынка.

 

                                                  -- Ягадай чырвонаю

                                                 Буду частаваці,

                                                 Каб гуляў на волі,

                                                 Не сядзеў у хаце.

 

                                                 Сарваў тваю ягадку,

                                                 Вабная калінка.

                                                 А яна з гаркотаю,

                                                 Зусім не малінка.

 

                                                 Пайду я дадому,

                                                 Годзе, нагуляўся.

                                                 Навошта, калінка,

                                                 З табой сустракаўся?

                                                                                              2020 год.

 

Верш “Стаю на ўзлеску” цалкам надрукаваны ў маёй кнізе «Карп у футры», выдадзенай выдавецтвам «Беларусь» у 2021 годзе.

 

Якое слова ў вершы вам найбольш падабаецца? Чаму?

Падкрэсліце ў кожным сказе дзейнік і выказнік; у дужках укажыце пытанні, на якія яны адказваюць, і часціну мовы, якой яны выражаны. Растлумачце знакі прыпынку.

Назавіце цвёрдыя і мяккія гукі-браты. Якія з іх найчасцей ужываюцца ў тэксце?

Напрыклад: ([с], [с'].)

Назавіце словы з гэтымі гукамі. Да якой часціны мовы яны належаць?

Чаму мы не можам назваць гукамі-братамі гукі [ц] і [ц'], якія таксама ўжываюцца ў вершы? (Мяккі гук [ц'] парны па цвёрдасці і мяккасці не зацвярдзеламу [ц], а цвёрдаму [т]: мост -- на мосце.)

Выкарыстаўшы ўзор разважання, дакажыце, што ў вершаваным тэксце слова "волі" з'яўляецца назоўнікам, які мае толькі форму адзіночнага ліку.

Узор разважання

1. (У) небе. Пачатковая форма назоўніка -- неба. Адказвае на пытанне што? Абазначае прадмет.

2. Марфалагічныя прыметы: назоўнік ніякага роду; змяняецца па склонах (неба -- небам -- на небе); мае толькі форму адзіночнага ліку.

3. Сінтаксічная роля: з'явіўся дзе? у небе (форма меснага склону з прыназоўнікам у). У сказе з'яўляецца акалічнасцю.

4. Такім чынам, слова "неба" – назоўнік.

У якім (якіх) слове (словах) сказа больш звонкіх гукаў, у якім (якіх) -- глухіх?

Пры напісанні слова "годзе" ў якім месцы вас падпільноўвае Памылка Памылкаўна? Чаму?

Падбярыце рускі адпаведнік да слова "годзе". Параўнайце гучанне і напісанне. (Хватит, достаточно.)

Знайдзіце ў тэксце слова, у якім назіраецца характэрная асаблівасць беларускай фанетыкі -- ужываецца заўсёды цвёрды гук ... ([дж]).

Якія гукі ў вершы робяць словы добрымі і лагоднымі?

Знайдзіце ў тэксце словы, у якіх назіраецца характэрная асаблівасць беларускай фанетыкі -- аканне, гэта значыць вымаўленне  [а] ў ненаціскных складах.

Назавіце ў тэксце прыметнік, які абазначае колер. Гэта якасць ці прымета прадмета?

У слове "дзяўчынка" пішам дз. А як вымаўляем? (Мякка.)

Для даведкі:  гук д вымаўляецца толькі цвёрда, а дз -- толькі мякка.

Растлумачце правапіс выдзеленага слова "з". Каб правільна даць тлумачэнне, разважайце так: "Паміж словам да і займеннікам нас можна паставіць пытанне (да каго?). Значыць, да -- прыназоўнік, які з займеннікам пішацца асобна".

Вызначце ў тэксце асобу дзеясловаў. Якія асабовыя займеннікі дапамаглі вам гэта зрабіць?

Запомніце! Асабовыя займеннікі дапамагаюць вызначаць асобу дзеясловаў цяперашняга (будучага) часу пры іх спражэнні.

Ці апраўданы паўтор у тэксце дзеяслова "прабач"? Што дапамагае лепей паказаць гэты дзеяслоў?

У спалучэнні не малінка пішам не. А як вымаўляем? ([Нэ] малінка.)

Для даведкі: слова не перад націскным складам вымаўляецца як ня.

Да якой часціны мовы належаць словы "яна", "Яна"?

Да якой часціны мовы належыць слова "вітаецца"? На якое пытанне яно адказвае? (Што робіць?) Да якога трывання адносіцца? А калі скажам "прывіталася"? На якое пытанне будзе адказваць гэтае слова? (Што зрабіла?) Да якога трывання будзе адносіцца?

Запомніце! Незакончанае трыванне дзеяслова абазначае дзеянне, якое можа працягвацца: (што рабіць?) мыць, (што раблю?) мыю, (што рабіў) мыў, (што буду рабіць?) буду мыць.

Закончанае трыванне абазначае дзеянне, якое ўжо закончылася і не можа працягвацца: (што зрабіць?) вымыць, (што зрабіў?) вымыў, (што зраблю?) вымыю.

Існуюць таксама дзеясловы двухтрывальныя, якія маюць адначасова значэнне абодвух трыванняў: адрасаваць, атакаваць, гарантаваць, ігнараваць, раніць, электрыфікаваць... Канкрэтнае трыванне такіх дзеясловаў выяўляецца толькі ў кантэксце.

У якіх формах часу можа ўжывацца дзеяслоў незакончанага трывання? закончанага трывання?

Лінгвістычны каментарый настаўніка.

Ведайце! Дзеясловы закончанага трывання не маюць формы цяперашняга часу.

У слове "гуляў" пішам ў. А як вымаўляем? ([ў] вымаўляецца хутка, не працяжна.)

Ці згодныя вы, што літара я ў слове "гляджу" абазначае два гукі?

Выкарыстаўшы ўзор разважання, растлумачце правапіс літары з у слове "узлесак".

Узор разважання. У слове "бездапаможны" прыстаўка без-  стаіць перад звонкім зычным. Значыць, пішам з.

Вы сцявярджаеце, што словы “дзяўчынка” і хлопча” з’яўляюцца звароткамі. Абгрунтуйце гэта.

Вызначце, з якім назоўнікам звязаны кожны прыметнік і якім членам сказа ён з’яўляецца.

Падбярыце сінонім да слова “вабная”. (Прыгожая.)

Падкрэсліце ў адной рыскай, а папярэднюю літару – дзвюма.