Поиск по этому блогу

Быў выпадак "Самагонны камбайн"

 

Быў выпадак

 

Самагонны камбайн

 

Гэта адбылося на тэлебачанні. Дыктару даручылі прачытаць тэкст пра поспехі аднаго з заводаў (назавём яго “Н”). Дыктар узяла падрыхтаваны супрацоўнікамі тэкст і старанна прачытала: “Завод “Н” нядаўна выпусціў мільённы самагонны камбайн”. На другі дзень у студыю тэлебачання сталі тэлефанаваць усхваляваныя тэлегледачы. Іх цікавіла адно пытанне: дзе можна набыць самагонны камбайн? А ўсё з-за таго, што дыктар замест “самаходны” прачытала “самагонны”.

А гэты выпадак адбыўся ўжо са мною.

Каля пад’езда маладая жанчына мые, выцірае легкавушку. Вітаюся з ёю і заходжу ў пад’езд. Праз нейкі час выходжу на двор і зноў бачу: тая ж маладзіца мые, выцірае легкавушку. Захацелася сказаць ёй штосьці прыемнае, такое, каб парадавала яе, падняло настрой. “Ты так старанна мыеш!” – у захапленні прамовіў я. Маладзіца скрывілася і незадаволена паглядзела на мяне: “Чаму вы лічыце, што странно?” Прыйшлося ёй растлумачыць, што рускае слова “странно” яна пераблытала з нашым, беларускім “старанна”.

Вось як бывае!

                                                                                                   Аляксей Якімовіч